Паспрачаліся з-за жанчыны… — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Паспрачаліся з-за жанчыны…

11 января 2019 - Administrator
article4346.jpg
Двое мужчын з Івацэвічаў арганізавалі застолле, якое суправаджалася ўжываннем алкагольных вырабаў. Гутарка паміж мужчынамі (абодвум каля 40 гадоў) праходзіла мірна, яны абмяркоўвалі “самае шырокае кола пытанняў”.

Але калі размова зайшла пра каханую жанчыну аднаго з мужчын, то ўзнікла спрэчка. Адзін з гэтых гора-сяброў стаў даказваць другому, што дадзеная асоба не заслугоўвае ўвагі і кахання, другі аспрэчваў. У рэшце рэшт першы не вытрымаў і ўдарыў нажом у грудзі другога, а пасля пакінуў застолле. Пацярпелы страціў прытомнасць. У хуткім часе ў дом завіталі медыкі, а пасля і супрацоўнікі праваахоўных органаў. Узбуджана крымінальная справа.
Вольга ЛІТВІНОВІЧ, следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.   
Комментарии (0)
Добавить комментарий