Патэнцыйныя нявесты… схільныя да крадзяжоў — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Патэнцыйныя нявесты… схільныя да крадзяжоў

11 декабря 2017 - Administrator
article3592.jpg
На старонках “ІВ” ужо расказвалася пра выпадак, калі дзяўчыну, што падтрымлівае адносіны з хлопцам з Івацэвічаў, запрасіла дамоў маці гэтага хлопца, бачачы ў ёй патэнцыйную нявесту, але гэтая дзяўчына абакрала “свякруху”… 
Штосьці падобнае адбылося і ў в. Горталь.

Сюды да маладога мужчыны С. наведалася непаўнагадовая дзяўчына Л. з Бярозаўскага раёна. Яны пазнаёміліся цераз інтэрнэт і адносна даўно сябравалі. У гэты дзень С. запрасіў дзяўчыну прагуляцца па вёсцы, зайсці да яго сябра – Ю., які ўжо стварыў сям’ю, выхоўвае дзяцей. К. згадзілася, яна нават прадэманстравала цікавасць да немаўлят, даглядала за імі, але, убачыўшы “безгаспадарны” кашалёк, выцягнула адтуль 60 рублёў.
Узбуджана крымінальная справа. Сумна ад думкі, што дзяўчаты, якія павінны асабліва дбаць аб рэпутацыі ў новым для сябе акружэнні з патэнцыйнымі жаніхамі і свякрухамі, мала непакояцца на гэты конт, а думаюць аб тым, як іх можна “абчысціць”.
Дзяніс ВАЛОШЧЫК, старшы следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий