Схапілася за нож і… — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Схапілася за нож і…

16 марта 2018 - Administrator
article3823.jpg

 Гэтае крымінальнае здарэнне адбылося ў Мілейках. 34-хгадовы мясцовы жыхар, работнік ААТ “Мілейкі”, які прыкладна паўтара года пражывае з сужыцелькай, 9 сакавіка, вечарам зрабіў ёй заўвагу наконт таго, што яна прыйшла дамоў з гасцей у нецвярозым стане. 


Узнікла спрэчка, якая перарасла ў сварку. Гаспадар не стрымаўся і ўдарыў сужыцельку па твары, а тая схапіла нож і нанесла ім удар у брушную вобласць свайму крыўдзіцелю. З цяжкім пранікаючым раненнем і з пашкоджаннямі ўнутраных органаў мужчына трапіў на бальнічны ложак. Варта адзначыць, што рэпутацыя ў жанчыны, што схапілася за нож, не самая выдатная: яна неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці, вяла асацыяльны лад жыцця. 

Узбуджана крымінальная справа.
Дзяніс ВАЛОШЧЫК, старшы следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.   
Комментарии (0)
Добавить комментарий