Школьнікі не на занятках. А дзе? — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Школьнікі не на занятках. А дзе?

18 декабря 2017 - Administrator
article3614.jpg

 Гэтае надзвычай непрыгожае здарэнне мае прамыя адносіны да адной са школ Целяханшчыны. Двое старшакласнікаў навучальнай установы разам з двума паўнагадовымі маладымі мужчынамі ў першай палове дня накіраваліся ў лясны масіў каля вёскі, дзе ў альтанцы распівалі алкагольныя напоі. 


Раптам паміж гэтымі “адпачываючымі” ўзнікла сварка: трое з іх “ополчились” на аднаго, паўнагадовага, які, дарэчы, за свае грошы частаваў гэтых “сяброў”. Пачалася бойка, трое так збілі гэтага чацвёртага, што той страціў прытомнасць; пасля няшчасны прыйшоў у сябе, кінуўся наўцёкі, але гора-сябры дагналі яго і зноў збілі… Адзін са старшакласнікаў пасля яшчэ і ў школу пайшоў на ўрокі, вырашыў папрысутнічаць на занятках. Але ў праваахоўныя органы паступіў сігнал аб гэтых здзеках… 

Узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. А здарэнне гэтае няхай прымусіць задумацца бацькоў і настаўнікаў. Ці ведаеце вы дакладна: дзе вашы дзеці, вучні? Чым займаюцца?.. 
Дзяніс ВАЛОШЧЫК, старшы следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.    
Комментарии (0)
Добавить комментарий