Забыла пярсцёнак… — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Забыла пярсцёнак…

29 января 2018 - Administrator
article3693.jpg

Гэтае здарэнне адбылося ў адным з устаноў грамадскага харчавання Івацэвічаў. Жанчына накіравалася ў туалет, а там, на ракавіне для мыцця рук, забыла пярсцёнак коштам каля 500 долараў. Калі спахапілася, вярнулася, то пярсцёнка ўжо на месцы не было. Прыйшлося звяртацца ў праваахоўныя органы.


Знайсці таго, хто “прыхапіў” упрыгожанне, – няпростая справа, асабліва, калі ўлічыць, што ў гэты вечар тут адпачывала каля 120 чалавек. Тым не меней, у ходзе расследавання стала вядома, што пярсцёнак прыбрала іншая з ліку адпачываючых жанчын, якая, знайшоўшы яго і паклаўшы ў кішэню, адразу пайшла дамоў. Тым не меней, у хуткім часе ёй прыйшлося даваць тлумачэнні. Узбуджана крымінальная справа.

Алег МЯЛІК, старшы следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.  

Комментарии (0)
Добавить комментарий