"Бяспека - у кожны дом!" — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


"Бяспека - у кожны дом!"

1 февраля 2016 - Александра Джежора
article2230.jpg

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 1 па 27 лютага ў раёне пройдзе рэспубліканская акцыя «Бяспека - у кожны дом!».
Акцыя будзе праходзіць у чатыры этапы. У ходзе праводзімых мерапрыемстваў асноўны акцэнт будзе зроблены на прафілактыку і папярэджанне пажараў у жылым сектары. Выратавальнікі давядуць інфармацыю па абстаноўцы з пажарамі і гібеллю на іх людзей, раскажуць аб асноўных прычынах ўзнікнення пажараў і растлумачаць правілы і патрабаванні ўласнай бяспекі. Асаблівая ўвага будзе надавацца правілам эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, устаноўцы АПА ў домаўладаннях, ведаў першасных сродкаў пажаратушэння і дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару.
Валерый Молаш, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадкасцю райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий