Ідзе месячнік пажарнай бяспекі — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Ідзе месячнік пажарнай бяспекі

7 апреля 2014 - Александра Джежора
article982.jpg

 

У мэтах забеспячэння пажарнай бяспекі і папярэджанні пажараў з гібеллю людзей з 1 да 30 красавіка ў раёне праходзіць месячнік пажарнай бяспекі. Пад асаблівую ўвагу выратавальнікаў патрапяць аб’екты з масавым і кругласутачным знаходжанням людзей, дамы і кватэры, дзе жывуць адзінокія састарэлыя грамадзяне, інваліды, ветэраны вайны, шматдзетныя сем’і.

Дарэчы, выхаванню ў дзяцей пачуцця адказнасці за бяспечную жыццядзейнасць у перыяд месячніка таксама надаецца асаблівая ўвага. Настаўнікі і выхавацелі правядуць з імі адпаведныя прафілактычныя гутаркі, пройдуць тэматычныя кіналекторыі з віктарынамі, гульні і спаборніцтвы. Іх мэта – папярэдзіць пажары, якія нярэдка ўзнікаюць улетку па віне малалетніх дзяцей.

Акрамя таго кіраўніцтву гарсельвыканкамаў, прадпрыемстваў і арганізацый ўсіх формаў уласнасці неабходна распрацаваць свае планы супрацьпажарных мерапрыемстваў і прыняць удзел у месячніку пажарнай бяспекі.

Валерый Молаш, старшы  інспектар ГПіН Івацэвіцкага райаддзела па НС.

 

 

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий