"Дзень бяспекі" ў "Дубравачцы" — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


"Дзень бяспекі" ў "Дубравачцы"

article3251.jpg

 У рамках праводзімых у Івацэвіцкім раёне пажарна-прафілактычных мерапрыемстваў  сярод школьнікаў, аб’яднаных рэспубліканскай акцыяй “Канікулы без дыму і агню!” у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Дубравачка”, што паблізу агр. Быцень  прайшоў чарговы “Дзень бяспекі”.

На гэты раз да 160-ці школьнікаў, якія тут адпачываюць пад прыглядам вопытных выхавацеляў завіталі старшы інспектар Цэнтра прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога УМНС Дзмітрый Казлоў, карэспандэнт часопіса “Юны выратавальнік” Ірына Маліцкая, інспектар ГПіУГ  Івацэвіцкага райаддзела па НС Валекрый Молаш, а таксама байцы ПАВП агр. Быцень.

Хлопчыкам і дзяўчынкам у чарговы раз нагадалі аб небяспечнасці свавольства з агнём, аб мерах засцярогі, якія трэба выконваць, знаходзячыся каля вадаёмаў ці адпачываючы на вадзе, пад час знаходжання ў лесе, на лузе, у полі. Абмеркавалі меры перасцярогі, якіх варта прытрымлівацца, калі нахлынула навальніца і моцны вецер, разгледзелі дадаткова алгарытм дзеянняў школьніка, які заўважыў пажар. Для рабят была праведзеная тэматычная віктарына.

Ірына Маліцкая распавяла рабятам аб часопісе “Юны выратавальнік”, аб праводзімых сярод падпісчыкаў на гэтае выданне конкурсах і правяла шэраг гульняў з адпачываючымі школьнікамі.

Увазе рабят быў прапанаваны абучаючы відэафільм “Школа бяспекі”.

Далей падзеі “Дня бяспекі” перамясціліся на вуліцу. Тут дзеці мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з пажарным аўтамабілем і яго камплектаваннем, з пажарна-тэхнічным узбраеннем рознага прызначэння, якое скарыстоўваюць быценскія пажарныя. Ніхто не адмовіўся апрануцца ў сапраўднае адзенне байца вогненнага фронту і, вядома ж, сфатаграфавацца ў акружэнні сяброў. Шмат было і індывідуальных сэлфі у “баёўцы” і каля пажарнай аўтацыстэрны.

Падрыхтаваў Дзяніс КАРПАЎ.

Комментарии (0)
Добавить комментарий