"Дзень бяспекі" ў дзіцячым садку — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


"Дзень бяспекі" ў дзіцячым садку

4 октября 2016 - Александра Джежора
article2721.jpg

 Дзеці і агонь – рэчы несумяшчальныя. Гэтую аксіёму павінны добра ўсведаміць як дарослыя, так і дзеці. Апошнім трэба прывіваць культуру бяспекі змалку. Менавіта гэтаму і быў прысвечаны “Дзень бяспекі”, праведзеныя інспектарам ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС Валерыем Молашам для выхаванцаў ДУА “Целяханскі дзіцячы сад №3”.

У ходзе “Дня бяспекі” хлопчыкам і дзяўчынкам напомнілі аб вогненай небяспецы. Дзеці  актыўна адказвалі на пытанні, кшталту: для чаго патрэбен чалавеку агонь? Ад чаго здараюцца пажары? і г.д. Гаварылі пра дзеянні пры ўзнікненні пажару дарослых і дзяцей, пра службу выратавання і сродкі барацьбы з пажарамі. Нават выхаванцы малодшых груп спраўляліся з гульнёй “Выкліч пажарных па тэлефоне”, набіраючы на цацачным апараце не толькі добра вядомыя 101, але і 112. Потым быў сумесны прагляд тэматычных мультфільмаў і іх абмеркаванне. Самыя кемлівыя атрымалі прызы.

Фіналам “Дня бяспекі” былі тэматычныя  гульні, а рабяты старшай групы прадэманстравалі ўвазе малодшых загадзя падрыхтаваную разам з выхавацелямі інсцэнероўку на тэму пажарнай бяспекі ў лесе.

Праведзены “Дзень бяспекі”, несумненна, пакіне дабры, карысны след у свядомасці малых целяханцаў. Тут жа варта аддаць належнае калектыву гэтай дзіцячай дашкольнай установы начале з загадчыцай Галінай Паўлаўнай Пазняк. Даступна для дзіцячага розуму адпаведна ўзросту аформленыя “Куточкі пажарнай бяспекі” у абедзвюх групах, дастаткова неабходнай тэматычнай літаратуры скарыстана у куточках бяспекі для бацькоў. А знаходлівасці і выдумцы работнікаў дзіцячага садка, праяўленых пры афармленні дзіцячай гульнёвай пляцоўкі ў двары, можна толькі пазайздросціць. Ды і сама пляцоўка з’явілася тут самай першай з усіх дашкольных устаноў.

Работнікі садка прыкладваюць многа намаганняў, каб навучыць сваіх выхаванцаў бяспечнай жыццядзейнасці. І яны, гэтыя намаганні, мяркуючы па дзіцячых ведах, маюць добры плён.

Валерый Молаш, старшы  інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий