"Дзень бяспекі. Увага ўсім!" — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


"Дзень бяспекі. Увага ўсім!"

article2288.jpg


З мэтай фарміравання культуры бяспечнасці жыццядзейнасці і правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем  у вобласці абароны ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару Івацэвіцкія выратавальнікі правялі ва ўстановах адукацыі горада і раёна шэраг мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”, прысвечанай Сусветнаму дню грамадзянскай абароны (1 сакавіка).

            Пагадзіцеся, далёка не кожны дарослы, дасведчаны чалавек ведае, што пры хімічнай аварыі (што часам здараецца) пакідаць зону заражэння трэба перпендыкулярна накірунку ветру, што разлітая ртуць найперш небяспечна сваімі парамі і што сабраную яе з разбітага градусніка трэба апусціць у раствор марганцоўкі. А пачуўшы сігнал “Увага ўсім!” (сірэны прадпрыемстваў, гудкі цягнікоў і г.д.) трэба хутчэй дабрацца да радыёпрыёмніка ці тэлевізара і ўключыць перадачу першага нацыянальнага канала.

            Пра ўсё гэта павінны ведаць і дзеці. Так, 1 сакавіка супрацоўнікамі райаддзела па НС былі праведзены запланаваныя мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі з вучнямі, педагагічным калектывам і тэхперсаналам  ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”. Вучні па вучнёўскіх класных паралелях па чарзе збіраліся ў актавай зале, дзе прадстаўнік раённай службы выратавання патлумачыў ім мэты і задачы акцыі, сэнс сігнала апавяшчэння насельніцтва “Увага ўсім!”,  правёў тэматычную віктарыну і прапанаваў увазе дзяцей відэафільм “Увага ўсім!”. Прайшла і агульна школьная эвакуацыя з будынка школы нягледзячы на капрызнае надвор’е першага вясенняга дня, дзе пасля пастраення кожны класны кіраўнік дакладаў дырэктару школы аб правядзенні эвакуацыі свайго класа. Многія школьнікі скарыстоўвалі ватна-марлевыя павязкі, некаторыя – самавыратавальнікі.

            Аналагічныя мерапрыемствы згодна рэспубліканскай акцыі праведзены работнікамі райаддзела па НС ва ўсіх школах райцэнтра, а таксама ў ДУА “Косаўская СШ”, ДУА “Целяханская СШ”, ДУА “Целяханская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат”.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий