“Гарачае” заканчэнне верасня — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


“Гарачае” заканчэнне верасня

1 октября 2013 - Александра Джежора
article608.jpg

Амаль на працягу ўсяго верасня ў раёне захоўвалася даволі спакойная сітуацыя адносна пажараў. Аднак апошні тыдзень верасня выдаўся “гарачым”.

Вечарам 25 верасня загарэўся гаспадарчы драўляны хлеў на падворку пенсіянеркі ў в. Святая Воля. Агонь амаль знішчыў пабудову: згарэў дах, абгарэлі сцены, знішчаным аказалася ўсё, што было ўнутры хлява.

Вечарам наступнага дня трывожнае паведамленне аб пажары паступіла з Івацэвічаў: тут агонь пашкодзіў драўлянае перакрыццё на гарышчы цаглянага двухкватэрнага 1-этажнага жылога дома. Прычына ўзгарання – кароткае замыканне электраправодкі.

Адразу два пажары здарыліся 28 верасня. Амаль апоўдні на падворку жыхаркі в. Воля, 1969 г.н. загарэўся стажок сена і саломы агульнай вагой каля сямі тон. Амаль усе грубыя кармы прыйшлі ў выніку пажару ў поўную непрыгоднасць. Прычына гэтага пажару ўстанаўліваецца.

Каля 9-ці гадзін вечара таго ж дня адбыўся пажар у дашчаным гаражы, які належыць жыхару в. Яглевічы, 1971 г.н. У выніку пажару агнём знішчаны дах і пашкоджаны сцены пабудовы, знішчаны і аўтамабіль “Рэно Меган-Сцэнік”, 1998 года выпуску, які знаходзіўся на рамонце ў гэтым гаражы. Прычына пажару і звесткі аб уладальніку аўто ўстанаўліваюцца.

29 верасня здарыўся пажар у в. Бронная Гара суседняга Бярозаўскага раёна,  ў вытворчым цэху, які належыць ААТ. На ліквідацыю гэтага пажару былі прыцягнуты і падраздзяленні нашага раёна. У выніку здарэння пашкоджаны сілавы кабель змяшальніка бітумнага складу.

А вечарам 30 верасня пажар здарыўся ў адным з жылых дамоў у в. Гошчава. Агнём пашкоджаны  жылы пакой.  Прычына гэтага пажару таксама ўстанаўліваецца.

 

Усяго з пачатку года па стану на 30 верасня ў нашым раёне зарэгістравана 43 пажары, з іх 40 адбыліся ў домаўляданнях грамадзян. Загінулі на пажарах два чалавекі (жыхары вёсак Магіліцы і Амяльная). Падраздзяленнямі МНС раёна здзейснена 149 выездаў на ліквідацыю гарэння, ухілення аварыйных сітуацый і аказання рознага роду дапамогі.

Валерый Молаш, старшы інспектар прапаганды і навучання райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий