“Моладзь – за бяспеку!” — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


“Моладзь – за бяспеку!”

30 октября 2015 - Administrator
article2033.jpg

Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя выратавальнікаў-пажарных у кастрычніку адзначыла свой чарговы дзень нараджэння. Традыцыйна з 12 да 24 кастрычніка юныя выратавальнікі арганізоўваюць і праводзяць  рэспубліканскую акцыю “Моладзь – за бяспеку!” Акцыя прайшла паэтапна. У першым этапе акцыі актывісты мадзёжнага руху юных выратавальнікаў-пажарных аказалі пасільнуюдапамогу ветэранам мінулай вайны, адзінокапражываючым састарэлым грамадзянам, інвалідам. Яны прыбіралі двары і прысядзібныя ўчасткі ад апалага лісця, пустазелля, некаму перакапалі градкі на зіму, адрамантавалі платы, прыбралі дровы і торфабрыкет. 

 

Найбольш актыўна тут дзейнічалі старшакласнікі трох гарадскіх школ, у прыватнасці ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”, дзе выратавальнікі-валанцёры бралі ўдзел у восеньскіх кірмашах і дапамагалі састарэлым пагрузіць у “сацыяльнае таксі” і адвесці дамоў набытую імі сельгаспрадукцыю. Прыкметна на працягу акцыі папоўніўся добрымі справамі рахунак юных вогнеборцаў з дУА “Вялікагацкая СШ”, ДУА “Руднянская БШ”, іншых устаноў адукацыі.

 

Сямікласнікі першай Івацэвіцкай школы наведалі разам з работнікамі райаддзела па НС  шэраг шматдзетных сем’яў, дзе жывуць вучні іх школы разам са сваімі братамі і сёстрамі. Так, яны пабывалі ў сем’ях Вікторыі і Сяргея Гвоздзевых, Святланы і Аляксандра Глушэняў з райцэнтра, іншых сем’ях, дзе выхоўваюцца трое і болей дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту. Яны прынеслі ў гэтыя сем’і прафілактычныя памяткі і буклеты, кнігі, брашуры і альбомы супроцьпажарнай тэматыкі, размалёўкі, аўдыёдыскі з запісамі казак аб пажарнай бяспецы, відэадыскі. Словам, усё тое, што спатрэбіцца і малым, і дарослым, каб папоўніць свае веды наконт бяспечнасці жыццядзейнасці: малым – не гуляць з агнём, а старэйшым – не пакідаць малых без нагляду і вучыць, вучыць бяспецы. И дадаткова – ащтаномныя пажарныя апавяшчальники.

 

На працягу другога этапу выратавальнікі-прафесіяналы сустрэліся в вучнямі школ, выхаванцамі ДУА “Быценскі дзіцячы дом”, дзе ў чарговы раз напомнілі рабятам аб вогненнай небяспецы, якая з’яўляецца вынікам неахайнага абыходжання з агнём.  У гэты ж час, да прыкладу, юныя выратавальнікі з пярвічнай арганізацыі БМГАВП – прадстаўнікі клуба юных выратавальнікаў-пажарных з ліку вучняў 7”Б” класа ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы” у Актавай зале школы расказалі сваім малодшым сябрам аб мадзёжным руху выратавальнікаў, аб мерапрыемствах і добрых справах, якія не ляняцца рабіць юныя памочнікі пажарных, аб часопісе, які выдае БМГАВП – “Юны выратавальнік”.

 

 

 

 

В. Молаш, ст. інспектар прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю                     

                   райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий