Іншым на заметку — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Іншым на заметку

28 октября 2014 - Александра Джежора
article1307.jpg

 

На працягу кастрычніка ў раёне праходзіць пажарна-прафілактычная рэспубліканская акцыя “За бяспеку разам”. Асаблівая ўвага надаецца навучанню дзяцей школьнага і асабліва дашкольнага ўзросту правілам бяспечнай жыццядзейнасці.

 Бяспрэчна, навучаць дзяцей уласнай бяспецы ў першую чаргу  павінны бацькі. Але і роля дашкольных устаноў у вывучэнні дзецьмі асноў бяспечнай жыццядзейнасці вясомая.

 Асаблівай увагі заслугоўвае  накірунак, абраны ДУА “Целяханскі дзіцячы сад №3”. Тут прыметна актывізавалася работа ў плане прывіцця сваім выхаванцаў элементарных навыкаў правільных дзеянняў у выпадку нейкага надзвычайнага здарэння. Калектыў дзіцячага сада на чале з яго загадчыцай Галінай Пазняк надае бяспецы сваіх выхаванцаў вялікую увагу. Гэта бачна адразу, як толькі ступаеш на двор дзіцячай установы: адразу кідаецца ў вочы абсталяваная гульнёвая пляцоўка па пажарнай бяспецы. Тут і “пажарны аўтамабіль”, дзе малыя могуць папрабаваць сябе і ў ролі вадзіцеля, і ў ролі пажарнага, дыспетчарскі пункт, пажарны шчыт з наборам неабходнага інвентару, драўляныя конікі з вазамі, на якіх усталяваны бочка з вадой і вадзяная помпа.

 Своеасабліва аформленыя ў садку і куткі  па пажарнай бяспецы для дзяцей і бацькоў, дарэчы, апошнія прымаюць даволі актыўны ўдзел у іх афармленні. Своеасаблівасць дзіцячых куточкаў бяспекі заключаецца яшчэ і ў тым, што выхаванцы свабодна могуць пагуляць з “экспанатамі” ў  любы час.  Частыя тут і гульнёвыя мерапрыемствы, на якія часта запрашаюць папрысутнічаць бацькоў выхаванцаў.

 Аб высокім ўзроўні праводзімай выхаваўчай і навучальнай работы сведчыць і той факт, што падчас праводзімага ў садку кіналекторыя, конкусаў і віктарын, дзеці давалі правільныя адказы ледзь ці не на кожнае зададзенае пытанне. Асабліва вызначыўся пры гэтым Арсеній Юхнік, выхаванец старэйшай групы,  які адказаў на максімальную колькасць пытанняў і таму атрымаў найбольшую колькасць маляванак ў якасці прызоў, а таму яму быў уручаны і галоўны прыз – CD-дыск з папулярнымі мультфільмамі.

 

 

 

 

 

           

 

 Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіН райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий