І попел можа стаць прычынай пажару... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


І попел можа стаць прычынай пажару...

19 февраля 2014 - Александра Джежора
article887.jpg

З узмацненнем марозаў пачасціліся пажары, узнікаючыя па прычыне няправільнага выкарыстання ацяпляльных прыбораў. Да прыкладу, два пажары з інтэрвалам у адныя суткі здарыліся ў раёне 31 студзеня і 1 лютага. У абодвух выпадках агнём аказаліся моцна пашкоджанымі гаспадарчыя хлявы, знішчанымі агнём аказаліся і тыя рэчы, што там былі складзены. Пажары адбыліся ў вёсках Падстарынь і Дубітава. У абодвух выпадках прычынай здарэнняў з’явіўся попел, які гаспадары высыпалі ў хлявах і збіралі да вясны, каб потым скарыстаць у якасці ўгнаення.

Пенсіянер з в. Падстарынь высыпаў попел у металічную бочку, а ў Дубітаве попел збіралі ў поліэтыленавыя мяшкі. Пры гэтым у абодвух выпадках гаспадары, відаць, не звярталі ўвагі на наяўнасць у попеле гаручага вуголля. А менавіта яно і абарачалася праз пэўны час пажарамі.

Памятайце, што ў попеле можа заставацца жар, асабліва, калі для паліва скарыстўваецца торфабрыкет. Таму высыпаць попел трэба падалей ад пабудоў і стажкоў (не бліжэй за 15 м.), заліць вадой ці закідаць снегам. Збіраць попел у нейкія пасудзіны небяспечна. Ды і попел з-пад торфабрыкету наўрад ці акажацца добрым угнаеннем, бо ў ім зашмат гкодных рэчываў. А яшчэ не абагравайце жарам склепы і кладоўкі, бо чад, які там сабраўся, можа быць смяротна небяспечным.

Засцеражыцеся ад пажару!

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіН райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий