Івацэвіцкі райаддзел па НС - лепшы ў вобласці — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Івацэвіцкі райаддзел па НС - лепшы ў вобласці

22 января 2016 - Александра Джежора
article2201.jpg


20 студзеня адбылася калегія абласнога ўпраўленя па надзвычайных сітуацыях, дзе былі разгледжаны і абмеркаваны вінікі работы за мінулы 2015 год. У яе рабоце прынялі ўдзел старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ліс, Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка, начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Фёдар Балейка, пракурор Брэстскай вобласці Віктар Клімаў, кіруючы склад органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях вобласці.

На калегіі адзначаны рэзультаты работы  ў мінулым годзе падраздзяленняў па НС Брэстчыны. Так, лепшым па выніках службовай дзейнасці  прызнаны Івацэвіцкі райаддзел па надзвычайных сітуацыях, які ўзнагароджаны спецыяльным пераходзячым кубкам.

Адбылася тасама цырымонія ўзнагароджвання лепшых  работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. З рук міністра па НС заслужаныя ўзнагароды атрымалі 22 выратавальніка. Ва ўрачыстай абстаноўцы нагрудны знак МНС “15 год органам і падраздзяленням МНС Рэспублікі Беларусь” атрымаў намеснік начальніка Івацэвіцкага райаддзела па НС Раман Саладоўнік.

Адбылася і цэрымонія ўзнагароджвання пераходзячымі кубкамі і дыпломамі  лепшых гарнізонаў па выніках абласной спартакіяды ў агульнакамандным заліку. У сваіх катэгорыях першыя месцы занялі калектывы Брэстскага гарадскога, Івацэвіцкага і Ганцавіцкага райаддзелаў па надзвычайных сітуацыях.

Пасля завяршэння цэрымоніі ўзнагароджання  ў Міжнародным маладзёжным валанцёрскім цэнтры юных выратавальнікаў-пажарных адбылося пасяджэнне калегіі Брэстскага УМНС. У яе ходзе дадзена аб’ектыўная адзнака эфектыўнасці дзейнасці органаў і падраздзяленняў па НС вобласці ў 2015 годзе, пастаўленыя задачы па ўдасканаленні формаў і метадаў работы.

 

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар групы прапаганды и ўзаемадзеяння з грамадкасцю райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий