"Выратавальнікі вачыма дзяцей" — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


"Выратавальнікі вачыма дзяцей"

article951.jpg

Падведзены вынікі ХVIраённага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. Конкурс праходзіў ва ўсіх установах адукацыі раёна на працягу двух месяцаў і яго ўдзельнікамі маглі стаць усе жадаючыя школьнікі з 1 да 11 класаў. Праводзіўся агляд-конкурс па наступных намінацыях: “Плакат”, “Малюнак”, “Выраб”, “Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі”, “Статуэтка”, “Верш”, “Роставая лялька”, “Апавяданне” і “Казка”.

На агляд конкурснага журы было прадстаўлена агульнай колькасцю амаль дзве сотні дзіцячых творчых работ. Найбольш іх было адрасавана намінацыям “Малюнак” і “Плакат”, а таксама “Выраб” і “Верш”. Увогуле даволі мала цікавых, змястоўных работ было прадастаўлена ў намінацыі “Казка” і “Апавяданне”. У гэтай намінацыі журы прысудзіла  першае месца беларускамоўнаму апавяданню “Боль скрозь гады” Рамана Гойшыка, сямікласніка ДУА “Гошчаўская СШ”. У гэтай жа намінацыі заахвочаныя творы Мікіты Еўтуха і Кацярыны Кулінка з Гошчаўскай школы, Марыі Ражко, вучаніцы 7 класа Стайкаўскай школы.

Першае месца ў намінацыі “Казка” прысуджана Злаце Ліхарай, вучаніцы ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы” і апавяданню Аляксандра Міскевіча з ДУА “Стайкаўская СШ” пад назвай “Чары і веды”. Тут жа ўдастоена заахвочвальнага прыза казка вучаніцы 4 класа Амяльнянскай школы Дашы Куратнік.

Верш “Выпадак у вёсцы” вучня 9 класа Руднянскай школы Іллі Куліна падаўся журы лепшым у адпаведнай намінацыі. Другое месца прысуджана зарыфмаваным творам Святланы Бурвін са Сатйкаўскай СШ за верш “На рэчцы зімой” і Вікторыі Нікалайчук за верш “Пажар” з СШ №3 г. Івацэвічы. У гэтай жа намінацыі заахвочаны творчы падыход Дзяніса Лемяшэўскага з ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”, Ілоны Мазалеўскай з ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы”, Яўгена Ляшкевіча, дзевяцікласніка ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”.

Дзясяткі найцудоўнейшых самаробак даслалі дзеці ў конкурсную намінацыю “Выраб”. І хоць адпаведна Палажэнню журы павінна было прысуджаць па адным першым, адным другім і адным трэцім месцы ў кожнай з намінацый, тут журы рашэнне памянялась. Такім чынам першыя месцы ў дадзенай намінацыі прысуджаны вырабам Насці Гаўрылік з Івацэвіцкага Цэнтра дзіцячай творчасці і Дзіяне Алёшынавай, вучаніцы 4”А” класа ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”. Зноў вызначыўся ў гэтай жа намінацыі Дзмітрый Асіпік з Любішчыцкай СШ – ягонаму вырабу прысуджана другое месца. Кампазіцыя з расфарбаванага цеста Наташы Бурвін і Крысціны Рабчэні з Квасевіцкай СШ. Спадабаліся журы апавяшчальнік і вогнетушыцель, сплеценыя з газетных трубачак Веранікай Бурдзюк і Палінай Надулік, вучаніц 3 класа Мілейкаўскай пачатковай школы. Яшчэ трэціх месц удастоены мяккія цацкі Таццяны Зайко, вучаніцы 6 класа ДУА “Запалянскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, Ангеліны і Улада Русалоўскіх, гурткоўцаў Івацэвіцкага Цэнтра дзіцячай творчасці. Спецыяльнага прыза ўдастоена “Бясконцая паштоўка” (нешта кшталту кубіка рубіка”), якую даслала на конкурс Аня Лукашэвіч з Целяханскай СШ.  Заахвоціла журы старанне, майстэрства і цярплівасць, а таксама арыгінальнасць і задумку Арцёма Ефімовіча, першакласніка ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы”, Асіпіка Ягора з СШ №4 г. Івацэвічы,  гурткоўцаў Целяханскага Цэнтра дзіцячай творчасці Аляксандра Дзямідчыка, Марыны Пракопчык, Вікторыі Абрамчук, Арцёма Краўчэні і Наталлі Казімірчык, вучняў ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”, Люды Калесніковіч з Руднянскай БШ, Насці Шабан і Дарыны Грудавой з Івацэвіцкага ЦДТ, іншых рабят.

Складана падалося журы вызначэнне лепшых твораў у намінацыі “Плакат”, бо сярод іх было многа тых, якія змаляваны з ужо добра вядомых пажарнапрафілактычных плакатаў. Пераможцам у гэтай намінацыі стаў плакат “Герой-выратавальнік заўсёды побач” вучня 6 класа Зеленаборскай школы Гардзіеўскі Ілля, другое месца заняў плакат Вікторыі Мігно, якая прадстаўляла Івацэвіцкі Цэнтр дзіцячай творчасці. Заахвочвальных прызоў у гэтай намінацыі ўдастоены плакаты Улада Трафімчыка (1”В” клас ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы”, Вікторыі Макар, Кацярыны Молаш і Лізы Дзягцярык (6”А” класс ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”).

Затое лідара ў намінацыі “Малюнак” журы вызначыла без ваганняў  як і летась, ім стаў малюнак Івана Стаскевіча, вучня Рэчкаўскай школы. Другое месца ў малюнка Вікторыі Ціханчук з Івацэвіцкага ЦДТ, а трэцяе месца падзялілі мастацкія творы Аляксандра Шыманчыка (ДУА СШ №4 г. Івацэвічы”) і Анжэлы Дзянісік (Івацэвіцкі ЦДТ). А ў дабавак заахвочаны творы Юлі Фядковіч і Дзіяны Старавойтавай (Целяханская СШ), Жэні Дзямідчык, Ульяны Канановіч і Руслана Аляхновіча (Целяханскі ЦДТ), Андрэя Карповіча (Волькаўская СШ).

Большасць работ у намінацыі “Статуэтка” былі прадстаўлены гурткоўцамі Івацэвіцкага ЦДТ. Як вынік – першае месца ў Паліны Цівунчык і Яны Ярмоцык, другое ў Кацярыны Дрычыц, гурткоўцаў гэтай дзіцячай установы. Трэцяе месца прысуджана Дашы Турбал і Яне Шабанавай, васьмікласніцам СШ №3 г. Івацэвічы. Заахвочаны работы гурткоўцаў Івацэвіцкага ЦДТ Алесі Хаванскай, Ілоны Корсак і Дашы Забаронак, а таксама вучня ДУА “Зеленаборская СШ” Іллі Гардзіеўскага.

На дзіва меней, чым у папярэднія гады, на конкурс было прадстаўлена мадэляў пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Першае месца ў гэтай намінацыі зноў у Дзмітрыя Асіпіка, вучня ДУА “Любішчыцкая СШ”. На другім верталёт МНС з паперы, карпатліва сабраны Кацяй Шляжко з Руднянскай школы. На трэцім месцы калектыўная работа вучняў ДУА “Даманаўская СШ” Віктара Ляшко, Мікіты Курлені і Дзяніса Жука. Заахвочаны пажарныя машыны з пенапласту Ванэсы Кабылінскай з Косаўскай СШ, з кардону і паперы Аляксея Гарбаўца, вучня СШ №1 г. Івацэвічы і звязаная з нітак пажарная аўтамашына Людмілы Беднік з Даманаўскай СШ.

У намінацыі “Раставая лялька” была прадстаўлена адзіная работа: двухмятровы “Дзядзька Дзіма-пажарны”. Яго аўтары Таццяна Проніна і Вераніка Лучыц, дзевяцікласніцы Аброўскай СШ.

Болей за пяцьдзесят работ у розных намінацыях ужо накіраваны для ацэнкі абласнога журы.

Самымі актыўнымі ўдзельнікамі агляду-конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей”  сёлета з’яўляюцца гурткоўцы Цэнтраў дзіцячай творчасці г. Івацэвічы і г.п. Целяханы, вучні ўсіх трох сярэдніх школ райцэнтра, а таксама вучні ДУА “Целяханская СШ”, ДУА “Гошчаўская СШ”, ДУА “Стайкаўская СШ”, ДУА “Запалянскі дзіцячы сад-СШ”, ДУА “Аброўская СШ”, ДУА “Рэчкаўская СШ”, ДУА “Зеленаборская СШ”, ДУА “Волькаўская СШ”, ДУА “Руднянская БШ” і ДУА “Мілейкаўская НШ”. Некаторыя школы абмежаваліся прадстаўленнем толькі адной работы ў нейкай адзінай намінацыі, якая, часам ці не заслугоўвала ўвагі журы з-за свайго нізкаякаснага выгляду, ці не адпавядала па свайму афармленню патрабаванням Палажэння.  А вось прадстаўнікі ДУА “Гортальская СШ”, ДУА “Яглевіцкая СШ”, ДУА “Воленская СШ”, ДУА “Дабромысельскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, ДУА “Святавольская БШ”, ДУА “Выганашчанская БШ”, ДУА “В.Целяханская БШ”, ДУА “Крайская БШ” наогул не прынялі ўдзел у аглядзе-конкурсе.

Усе пераможцы раённага конкурсу “Выратавальнікі вычыма дзяцей” будуць узнагароджаны Граматамі аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, падарункамі. Заахвочальныя прызы атрымаюць і актыўныя ўдзельнікі агляду-конкурсу.

***

 


 

Подведены итоги и состоялось торжественное награждение победителей областного этапа республиканского смотра-конкурса детского творчества “Спасатели глазами детей”.

В номинации “Стихотворение” третье место присужденоАнастасии  Ничипорук,  учащейся 10 класса ГУО “Вольковская СШ”.

Третье место в номинации “Рассказ” жюри областного конкурса присудило белорусскоязычному произведению Марии Рыжко, семикласснице ГУО “Стайковская СШ”.

Грамоты и ценные подарки победителям вручил начальник Брестского областного управления МЧС К.Е. Шершунович.

Кроме того специальными призами от Брестского областного управления Госпромнадзора награждены в конкурсной номинации “Поделка” кружковцы ГУДО “Центр детского творчества г. Ивацевичи” Анастасия Гаврилик и Алеся Басалай.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіН райаддзела па НС.

 

 

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий