"Выратавальнік" запрасіў адпачыць — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


"Выратавальнік" запрасіў адпачыць

20 июля 2017 - Administrator
article3305.jpg

 Адзінаццаты год запар на базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Дубравачка” распачаў сваю работу профільны лагер “Выратавальнік”. Весела і з карысцю тут бавяць час 35 хлопчыкаў і дзяўчынак з ліку вучняў 7-10 класаў розных школ раёна. Усе яны – актывісты раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. 


Не першы год адпачываюць у “Выратавальніку” Ліля Бенда і Алеся Аўрусевіч з Амяльнянскай школы, яны ж – неаднаразовыя пераможцы раённага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”, іншых спаборніцтваў вызначанай тэматыкі, а таксама вучаніцы СШ №4 г. Івацэвічы Фаіна Салавей і Ангеліна Шустоўская, Насця Карней, Вольга Грэчная і Нэлі Кікун.  Перамогамі ў алімпіядах па АБЖ можа заслужана ганарыцца Віялета Грынчык з ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”. Як узнагарода за актыўнасць – адпачынак у “Выратавальніку” дзесяцікласнікам ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы” Раману Кандратовічу і Арцёму Шуту (камандзір лагера), Кірылу Бохану з ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”. У спісе “Выратавальніка” і іншыя  юныя памочнікі выратавальнікаў з ліку вучняў гэтай школы: Дзмітрый Шэлест, Кірыл Шашук, Даніла Падсадны. Трымае сувязь з профільным лагерам цяпер ужо навучэнка ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна”, а раней вучаніца Волькаўскай СШ Ірына Мядзведзька. Прыемна адзначыць штогадовую прысутнасць у лагеры прадстаўнікоў ДУА “Косаўская СШ”: сёлета гэта Ванэса Кабылінская, Кацярына Бялевіч, Насця Ярамейка і Крысціна Падражанец.

Вольны час для юных вогнеборцаў робяць насычаным карыснымі падзеямі выхавацелі лагера Яўген Камяк і Марыя Валюшка. А падзей тут адбываецца шмат, бо рабяты не толькі спаборнічаюць паміж сабой, але і навучаюць бяспецы малодшых школьнікаў, якія адпачываюць у “Дубравачцы”. У дадатак рабяты працягваюць распачатую калісьці пошукавую дзейнасць па гісторыі арганізацыі і развіцця пажарнай службы Быценшчыны.

В. Молаш, ст. інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.
Комментарии (0)
Добавить комментарий