19 студзеня - Дзень выратавальніка — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


19 студзеня - Дзень выратавальніка

17 января 2017 - Александра Джежора
article2902.jpg

 Праз два дні  будуць адзначаць сваё прафесійнае свята выратавальнікі. Напярэдадні святочнага дня мы сустрэліся з начальнікам Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Васіліем Бацкалевічам, які адказаў на нашы пытанні і  расказаў пра  вынікі работы аддзела за мінулы год.

– Васілій Іванавіч, якім быў для выратавальнікаў Івацэвіччыны 2016 год, і з якімі вынікамі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустракаюць сваё прафесійнае свята?

– Праводзімы комплекс арганізацыйных і практычных мерапрыемстваў у раёне ў першую чаргу быў накіраваны на далейшае ўдасканаленне формаў і метадаў правядзення сярод насельніцтва прафілактычнай і растлумачальнай работы па папярэ-
джанні пажараў і гібелі людзей ад іх. У сувязі з чым усімі суб’ектамі прафілактыкі праведзена  праверка 21115 жылых дамоў і кватэр, арганізавана  109 тэматычных сходаў грамадзян. Па-ранейшаму на асаблівым уліку была работа з сацыяльна-уразлівымі катэгорыямі грамадзян для аказання ім своечасовай дапамогі ў стварэнні бяспечных умоў пражывання. За мінулы год  на тэрыторыі раёна зарэгістравана 54 пажары, што на 4 пажары менш (-6,9%), чым у 2015 годзе. Агнём пашкоджана 50 будынкаў, 5
адзінак тэхнікі – агульныя эканамічныя страты склалі 163,4 тысячы рублёў. На 5,8% знізіўся ўдзельны паказчык колькасці пажараў на 10 тысяч насельніцтва, які склаў  9,8 (у 2015 – 10,4, сярэдні па вобласці за 2016 год – 6,6). Асноўная прычына ўзнікнення пажараў: неасцярожнае абыходжанне з агнём (40,7% ад агульнай колькасці пажараў – мінус 8,3% да ўзроўню 2015 года); парушэнне правілаў устройства і эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (29,6% – плюс  45% да ўзроўню 2015 года); парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (12,9%); свавольства дзяцей з агнём (3,7%). Як бачыце, рост колькасці пажараў назіраецца  па прычыне парушэння правілаў устройства і эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад. Ёсць зніжэнне колькасці пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём. На тэрыторыі ўсіх сельсаветаў, за выключэннем Аброўскага, у мінулым годзе адбыліся пажары. Пры гэтым рост колькасці пажараў зафіксаваны  на тэрыторыі пяці сельсаветаў і Косаўскага гарадскога: у Дабромысленскім – 6 пажараў (у 2015 – 0); у Волькаўскім – 4 пажары (у 2015 – 1); у Стайкаўскім – 4 пажары (у 2015 – 2), у Амяльнянскім  – 3 пажары (у 2015 – 1), у Яглевіцкім – 3 пажары (у 2015 – 1). У г.Косава зарэгістраваны 1 пажар (у 2015 – 0). Хоць удзельны паказчык колькасці загінулых ад пажараў на 100 тысяч насельніцтва знізіўся на 19% і склаў – 7,29 (у 2015 – 9,0; у 2014 – 14,3; сярэдні па вобласці за 2016 г. – 5,2), ад пажараў і іх небяспечных фактараў у мінулым годзе загінула чатыры чалавекі. У мінулым годзе на тэрыторыі раёна зарэгістравана два пажары, якія адбыліся на аб’ектах арганізацый, гібелі людзей на іх не зарэгістравана.  Усяго ж  падраздзяленнямі аддзела ў 2016 годзе здзейснена 530 баявых выездаў, падчас якіх выратавана чатыры чалавекі,  дэблакіравана пры ліквідацыі дарожна-транспартных здарэнняў тры чалавекі, папярэджана ад знішчэння агнём 47 будынкаў, тры аўтатранспартныя сродкі.

– Ці адбыліся  змены ў кадравым складзе?

– З улікам развіцця тэхнічнага прагрэсу, стану ўзроўню бяспекі сістэматычна праводзіцца аналіз дастатковасці сіл і сродкаў у ліквідацыі магчымых надзвычайных сітуацый. Пры спрыяльных умовах у аператыўным становішчы, укараненні найноўшых тэхналогій у ліквідацыі надзвычайных сітуацый,  новых узораў тэхнічных сродкаў магчымы разгляд структурных кадравых зменаў. З улікам дадзеных складнікаў пытанні кадравай аптымізацыі ў мінулым годзе закранулі і наш аддзел, у сувязі з чым колькасць супрацоўнікаў зменшылася на 10%, пры гэтым усе напрамкі прафесійнай дзейнасці засталіся без змен.

– Ці абнавілася  матэрыяльна-тэхнічная база?

– За апошнія два  гады на ўзбраенне падраздзяленняў паступіла яшчэ тры пажарныя аўтацыстэрны на базе шасі МАЗ ёмістасцю цыстэрнаў 8 і 10 тысяч літраў вады, што  значна павысіла эфектыўнасць тушэння пажараў. Дадзеныя аўтацыстэрны раўнамерна размеркаваны на тэрыторыі раёна. Ужыванне да-
дзеных тэхнічных сродкаў значна скарачае час тушэння пажару, у большасці выпадкаў няма неабходнасці ў дадатковых крыніцах водазабеспячэння, што ў канчатковым выніку мае свой эканамічны эфект. З улікам геаграфічнага размяшчэння ў пяці падраздзяленнях уздоўж асноўных аўтамабільных дарог маюцца наборы сучасных гідраўлічных аварыйна-выратавальных інструментаў. Дадзены інструмент паспяхова прымяняецца пры ліквідацыі дарожна-транспартных здарэнняў. На працягу мінулага года прынялі ўдзел у ліквідацыі дзевяці такога роду здарэнняў, пры гэтым дэблакіравана тры чалавекі.

– Якія падзеі сталі знакавымі для аддзела за апошнія пяць гадоў?

– Мінулы пяцігадовы перыяд характэрны, у першую чаргу, значным абнаўленнем кадравага складу. Ва ўсе структурныя падраздзяленні прыйшлі маладыя супрацоўнікі. Сёння сярэдні ўзрост работнікаў аддзела – да 30 гадоў, а гэта 50% ад агульнай колькасці. У гэты перыяд мы значна абнавіліся найноўшымі тэхнічнымі сродкамі, у першую чаргу, сучаснымі пажарнымі аўтацыстэрнамі. Адзначаецца станоўчая дынаміка ў паляпшэнні аператыўнай абстаноўкі з пажарамі, павышэннем ўзроўню бяспекі як у населеных пунктах, так і на аб'ектах гаспадарання.

– Практыка адкрыцця профільных класаў МНС на базе сярэдніх школ раёна будзе працягнута?

– У нашым аддзеле асаблівая ўвага надаецца навучанню дзяцей асновам бяспекі жыцця-
дзейнасці, бо ўсе асновы любых навыкаў закладваюцца ў чалавеку яшчэ ў раннім узросце. Пад асаблівым наглядам выратавальнікаў па-ранейшаму застаюцца навучэнцы  дзіцячых садкоў і школьнікі пачатковых класаў, бо менавіта гэтая ўзроставая катэгорыя дзяцей і з'яўляецца найбольш “пажаранебяспечнай”. Адкрыццё профільных груп і класаў па кірунку “Бяспека жыцця-
дзейнасці” раней практыкавалася толькі ў ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна” як своеасаблівая база для падрыхтоўкі да паступлення навучэнцаў ліцэя ў вышэйшыя навучальныя ўстановы МНС Рэспублікі Беларусь. Адкрыццё профільных класаў “Бяспека жыццядзейнасці” ці, як іх па-іншаму называюць, “класаў МНС” з ліку навучэнцаў пятых класаў, што было зроблена ў пачатку бягучага  навучальнага года ў ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” – своеасаблівы эксперымент. Стварэнне класаў, а іх два агульнай колькасцю 46 школьнікаў, было ініцыявана ў першую чаргу адміністрацыяй школы. У гэтых класах школьнікі першапачаткова паглыблена вывучаюць фізіку і матэматыку, а адзін раз у тыдзень наведваюць РАНС, дзе заняткі па “Асновах бяспекі жыццядзейнасці” з імі право-
дзяць прафесіяналы. Стварэнне такіх  класаў –  вынік вялікай сумеснай работы педагогаў школы і калектыву райаддзела па НС. Прыемна, што стаць “профільнікамі-МЧСнікамі” выказалі пажаданне самі дзеці, а дзяцей падтрымалі бацькі. Быў заказаны  індывідуальны пашыў спецыяльнай формы для хлопчыкаў і дзяўчынак. Наш аддзел пачаў працу па прафарыентацыі  пяцікласнікаў першым у вобласці. Што тычыцца далейшага адкрыцця профільных класаў МНС на базе іншых сярэдніх школ раёна, то для гэтага зноў-такі перш за ўсё неабходна жаданне, а то і імкненне саміх школьнікаў, іх бацькоў, педагогаў школ.

– Хто з супрацоўнікаў заслугоўвае асаблівых слоў падзякі за бездакорную службу і прафесіяналізм? Што пажадаеце асабістаму складу і ветэранам аддзела напярэдадні прафесійнага свята?

– У прафесійнае свята выратавальнікаў Беларусі хачу шчыра падзякаваць усім работнікам падраздзяленняў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях за праведзеную работу па прафілактыцы, папярэджанні, а таксама ліквідацыі пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў. Але перш за ўсё – за выратаванне людзей ад агню і дыму, захаванне іх жылля і маёмасці, назапашанага гадамі. Напярэдадні свята хачу асабліва адзначыць Дзяніса Кузняцова, начальніка ПАВЧ №1 г. Івацэвічы, Віталія Куратніка, начальніка каравула  ПАВЧ №1 г. Івацэвічы, Аляксандра Брашаўца, інспектара ІНіП РАНС, Мікалая Кавальчука, камандзіра аддзялення ПАВЧ №1 г. Івацэвічы,  Дзмітрыя Грэчнага, начальніка ПАСП №16 аг. Аброва, Сяргея Шведа, камандзіра аддзялення ПАСП №16 аг. Аброва. Іх адказнае стаўленне да службы можа стаць прыкладам для пераймання іншым супрацоўнікам аддзела.

Усіх супрацоўнікаў аддзела і ветэранаў службы выратавання віншую з Днём выратавальніка Рэспублікі Беларусь. Шчасця і здароўя ўсім, сямейнага дабрабыту, невычэрпнага аптымізму і бадзёрасці духу, поспехаў у службовай дзейнасці і ўдачы ў паўсядзённым жыцці. А  байцам вогненнага фронту, хто будзе знаходзіцца на баявым пасту ў сваё  прафесійнае свята, па добрай традыцыі жадаю “сухіх рукавоў”.

  Гутарыла Аляксандра Джэжора.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий