Аўтаномны пажарны апавяшчальнік выратаваў жыццё — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Аўтаномны пажарны апавяшчальнік выратаваў жыццё

article2450.jpg

Аўтаномны пажарны апавяшчальнік  выратаваў яшчэ адно жыццё

З пачатку года ў нашым раёне адбылося 16 пажараў, матэрыяльныя страты, нанесеныя імі, склалі болей за 170 млн. рублёў. Найчасцей пажары здараюцца па прычыне неасцярожнага  абыходжання з агнём. Сёлета ўзрасла колькасць і наўмысных падпалаў. Большую колькасць складаюць пажары з-за неахайнага курэння ў ложку. Па гэтай прычыне  яшчэ ў студзені загінуў 50-гадовы жыхар в. Дубітава. Яго лёс мог паўтарыць і 46-гадовы жыхар в. Дабромысль, калі б не шчаслівы збег абставін.

У той красавіцкі дзень Сяргею (назавем так пацярпелага) патэлефанаваў мясцовы жыхар Аляксандр Кацэўман, які служыць камандзірам аддзялення ПАВП №14 в. Дабромысль, знаходзячыся на дзяжурстве. Сяргей не мог вымаўляць словы, аднак скрозь яго голас Аляксандр пачуў добра вядомы сігнал аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, які раней быў устаноўлены ў хаце Сяргея. Як стала вядома, яго двойчы ратавалі суседзі з задымленага дома па прычыне тлення пасцельных рэчаў, выкліканае курэннем у ложку…

У моцна задымленым пакоі на падлозе Аляксандр Кацэўман  першым знайшоў амаль непрытомнага і ад спіртнога, і ад чаду гаспадара дома і выцягнуў яго на вуліцу. Медыцынская дапамога яму не спатрэбілася. Далей выратавальнікі выцягнулі на вуліцу і гарэўшыя пасцельныя рэчы, затушылі іх. Болей у хаце ад агню нічога не пацярпела. Аднак калі б не апавяшчальнік, то ўсё магло скончыцца для небаракі куды горш.

Гэты выпадак яшчэ раз пацвярджае выратавальную функцыю аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, які, калі ён спраўны, здольны выратаваць чалавека любога ўзросту і выявіць пажар у яго самай пачатковай стадыі. Прынцып дзеяння АПА просты: спячы чалавек абсалютна не адрознівае пахаў, затое значная большасць людзей даволі чуйна рэагуюць на розныя пабочныя шумы. Сігнал апавяшчальніка  чуваць у вёсцы нават праз два дамы, у дамах насупраць.

Паклапаціцеся загадзя аб сваёй бяспецы, набудзьце і ўстанавіце АПА ў сваім доме ці кватэры, у хаце сваіх састарэлых бацькоў. Растлумачце малым дзецям, што сігнал АПА – сігнал да неадкладнай эвакуацыі на вуліцу.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзелп па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий