Аўтаномны пажарны апавяшчальнік выратуе ваша жыццё — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Аўтаномны пажарны апавяшчальнік выратуе ваша жыццё

13 апреля 2015 - Дарья Вдовина
article1644.jpg

Абсталяванне дамоў і кватэр аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі (АПА) – адзін з найбольш эфектыўных сродкаў забеспячэння бяспекі людзей, які зарэкамендаваў сябе даўно як у нашай Беларусі, так і ў замежжы.


У выніку работы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у мінулым годзе ў краіне выратавана 1177 чалавек. А ў 96% выпадкаў пажараў з гібеллю людзей жылыя дамы і кватэры не былі абсталяваныя апавяшчальнікамі. Практыка пацвярджае, што верагоднасць выяўлення пажару і яго ліквідацыі ў самай пачатковай стадыі ў дамах, абсталяваных апавяшчальнікамі, у 8,6 раза вышэй у параўнанні з неабсталяваным, а гібелі людзей – у 5,5 раза ніжэй. Таму на сённяшні дзень абсталяванне АПА кватэр і домаўладанняў – прыярытэтная дзяржаўная задача.


У раёне на сённяшні дзень аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі абсталяваны 21.844 жылыя дамы і кватэры. Усё болей і болей з’яўляецца сярод нашых землякоў людзей, якія самастойна клапоцяцца аб уласнай бяспецы і бяспецы сваіх родных. Яны, не чакаючы ніякай дапамогі, набываюць апавяшчальнікі і ўсталёўваюць іх у сваіх хатах. І вынік навідавоку: колькі год таму пенсіянерка з Сенькавічаў загінула б пры пажары ў сваёй хаце, калі загарэўся ноччу халадзільнік. Аднак жанчыну разбудзіў пранізлівы сігнал апавяшчальніка. Без даху над галавой напярэдадні зімы засталіся б і муж з жонкай пенсійнага ўзросту з в. Выганашчы, калі б не АПА. І такіх прыкладаў шмат.


Абавязкова купіце і ўстанавіце ў сваёй хаце апавяшчальнік. Паклапаціцеся аб бяспецы сваіх састарэлых бацькоў, якія жывуць асобна ад вас. Зрабіце жыццё сваіх родных бяспечным.


Набыць АПА можна ва ўсіх магазінах філіяла “Лотас” Івацэвіцкага райста ці пры заяўцы ў любым вясковым магазіне. 

 

 

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий