Абсалютныя чэмпіёны — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Абсалютныя чэмпіёны

article2452.jpg


ХІХ раённы чэмпіянат па відах пажарнага спорту сярод школьных КЮВП прайшоў напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі на базе ПАВЧ №1 г. Івацэвічы. Яго ўдзельнікамі былі дзесяць каманд.

Спаборніцтвы складаліся з наступных відаў: пераадоленне 100-метровай паласы з перашкодамі, пад’ём  па падвешанай штурмавой лесвіцы ў акно другога паверха вучэбнай вежы, баявое разгортванне ад мотапомпы і эстафета “Паласа перашкод”.

У выніку згодна набраных ачкоў першае месца занялі прадстаўнікі КЮВП “Выратавальнікі” ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы” у складзе Данілы Бурдзя, Кірыла Крата, Кірыла Коціка, Ігара Качабана, Захара Дылько і Алега Кулецкага (трэнер Сяргей Шымчук). Дарэчы, прадстаўнікі гэтай школы ў чэмпіянаце становяцца лідэрамі пяты год запар. Летась па выніках аналагічнага чэмпіянату пераходны Кубак застаўся ў школе назаўжды. Сёлета  ім уручаны Грамата райаддзелаў па НС і  адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, каштоўныя падарункі кожнаму прадстаўніку каманды. А пераходзячы Кубак чэмпіянату зноў у руках “Выратавальнікаў”. Другую прыступку п’едэсталу пераможцаў заняла каманда КЮВП “Агеньчык” ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы” і на трэцім месцы каманда КЮВП “Полымя” ДУА “Целяханская СШ”.

Вызначаны пераможцы і ў асабістым першынстве. Імі таксама аказаліся прадстаўнікі СШ №1 г. Івацэвічы: Ігар Качабан і Захар Дылько.

Усе пераможцы Чэмпіянату ўзнагароджаны Граматамі і падарункамі.

Арганізатарамі спаборніцтваў з’яўляюцца традыцыйна раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий