Адно імгненне можа каштаваць жыцця — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Адно імгненне можа каштаваць жыцця

7 августа 2017 - Александра Джежора
article3348.jpg

На працягу ўсяго лета пад пільнай увагай выратавальнікаў па-ранейшаму застаюцца малалетнія дзеці, асабліва тыя, якія выхоўваюцца ў шматдзетных сем’ях.

Праязджаючы па в. Дабромысль паўз падворка, дзе жыве сям’я з трыма малымі дзецьмі, мы пабачылі, што два зусім маленькіх хлопчыка знаходзяцца на гарызантальным, пакатым даху гаспадарчай пабудовы. Пры гэты малодшы  спрабуе злезці, а ў яго не атрымліваецца. Як высветлілася, гэтымі свавольнікамі аказаліся 4-гадовы Арцём і 3 –гадовы Мацвей. Хлопчыкі гулялі ў двары, пакуль маці пайшла ў магазін. У хаце з паўтарагадовай  Дашай заставаўся 11-гадовы пляменнік гаспадыні, якая знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску па догляду маленькай дачкі.

Прыйшлося дадаткова правесці прафілактычную гутарку і з маці, і з яе сынамі. Пагадзіцеся, у падобных сітуацыях сапраўды рэальна ацэньваецца кошт аднаго імгнення. Ды і хіба ж можа быць нянькай для малых дзяцей-свавольнікаў 11-гадовы хлопчык-гарэза, які сам яшчэ можа згуляць у небяспечныя гульні? У дабавак мяркуючы па наяўнасці попельніц з акуркамі, нехта з дарослых курыць у хаце, чаго рабіць нельга.

Не лішне будзе зноў нагадаць бацькам аб рызыцы пакідаць малых дзяцей адных без нагляду нават на кароткі прамежак часу. Ведайце і памятайце, што можна пакінуць на імгненне, а страціць назаўжды. Беражыце сваіх дзяцей.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий