Адпачывайце культурна і бяспечна! — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Адпачывайце культурна і бяспечна!

article2556.jpg


Лета – тая пара, калі большасць грамадзян імкнуцца правесці вольны час на прыродзе. Выратавальнікі Івацэвіччыны ў чарговы раз напамінаюць жыхарам раёна аб тым, што пры выкарыстанні адкрытага агню трэба быць надзвычай асцярожнымі.

Нагадваем, што распальваць кастры ў лясах ці паркавых зонах у пажаранебяспечны перыяд катэгарычна забараняецца. У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь за парушэнне гэтых правіл прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. А калі вы хочаце прыгатаваць шашлык, то зрабіць гэта можна на прысядзібным участку,  альба на двары дачы.

І так, калі вы сабраліся зрабіць шашлык на мангале, то вам неабходна выбраць месца не бліжэй за 4 м. ад пабудоў, а побач з мангалам паставіць  ёмістасць з вадой, каб пры неабходнасці адразу ж заліць полымя.

Для прыгатавання ежы на кастры неабходна адысці на адлегласць не меней за 10 м. ад будынкаў. Перш, чым распаліць касцёр, неабходна таксама стварыць неабходныя ўмовы для абмежавання распаўсюджвання агню. Напрыклад, зрабіць мінералізаваную паласу (зрэзаць верхні слой глебы, абкапаць ці абкласці камянямі.  Забараняецца распальваць касцёр з дапамогай бензіна, саляркі, іншых лёгкаўзгаральных вадкасцяў, а таксама ў ветранае надвор’е. Адыходзячы, абавязкова заліце свой касцёр вадой, засыпце пяском і толькі пераканаўшыся, што вогнішча патухла, пакідайце месца.

Прыемнага , а галоўнае – бяспечнага вам адпачынку!

Валерый  Молаш, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий