Ахвярамі пажараў сталі два мужчыны — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Ахвярамі пажараў сталі два мужчыны

9 апреля 2014 - Administrator
article987.jpg

6 красавіка, а восьмай гадзіне раніцы, быценцы выявілі пажар у доме мясцовага жыхара, 1946 года нараджэння. Неадкладна выклікалі пажарных, і выратавальнікі мясцовага ПАСП праз колькі хвілін былі ўжо на месцы здарэння. Гарэнне ліквідавалі хутка. На падлозе каля металічнага ложка, было знойдзена абгарэлае цела гаспадара.

Жыў загінуўшы ў сваёй хаце адзін. Па словах суседзяў, яго неаднойчы бачылі ў стане алкагольнага ап’янення, у дабавак ён часта курыў. Напрыканцы сакавіка яго дом наведаў няштатны пажарны інспектар пры Быценскім сельвыканкаме. Ён правёў змястоўную гутарку аб рызыцы спалучэння алкаголю і тытуню. Аднак гэта не дапамагло папярэдзіць трагедыю.

 

Днём 7 красавіка здарыўся пажар у Даманаве. Гарэнне выявіла суседка і выклікала выратавальнікаў. І тут пажар паспеў нанесці нязначныя страты. Гаспадар дома, нідзе не працуючы мужчына 1962 года нараджэння, загінуў. Яго абгарэлае цела было знойдзена падчас тушэння на драўляным ложку.

Вечарам таго ж дня каля 22-х гадзін у райаддзел па НС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў райцэнтры. Пажар выратавальнікі ліквідавалі. На падлозе ў жылым пакоі быў знойдзены мужчына ў непрытомным стане. Ім аказаўся жыхар в. Турная, 1953 года нараджэння, які завітаў у райцэнтр у госці. Самога гаспадара гарэўшага  дома не аказалася на момант пажару. Пацярпелы шпіталізаваны ў райбальніцу з атручэннем прадуктамі гарэння і моцным алкагольным атручэннем. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

 

Шаноўныя грамадзянне, нагадаю, што ў раёне праходзіць месячнік пажарнай бяспекі і двухмесячная акцыя, накіраваная на папярэджанне пажараў у жыллі на працягу вясенне-летняга перыяду. Калі побач з вамі жыве чалавек, які вядзе асацыяльны вобраз жыцця, ці такі чалавек ёсць сярод вашых сваякоў, не заставайцеся пабочнымі назіральнікамі і не чакайце бяды. Засцеражыцеся ад пажару самі і дапамажыце пазбегнуць непапраўнага тым, хто побач.

Валерый МОЛАШ, старшы  інспектар ГПіН райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий