Акцыя прадаўжаецца... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Акцыя прадаўжаецца...

26 декабря 2016 - Александра Джежора
article2872.jpg

 Трэці этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Бяспечны Новы год!” Івацэвіцкія выратавальнікі правялі разам з актывістамі БМГАВП з ліку вучняў старшых класаў ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”.

Аня Свігла ў касцюме Снягуркі, Андрэй Дулуб і Андрэй Нікалайчык у касцюмах Дзядоў Марозаў віталі пакупнікоў магазіна “Культтавары” філіяла “Лотас” Івацэвіцкага райста – гандлёвай кропкі ў горадзе, дзе ажыццяўляецца продаж піратэхнічных вырабаў, распавядалі ім аб мэтах праводзімай акцыі  ”Бяспечны Новы год!”, перасцерагалі наконт патрабаванняў бяспекі пры карыстанні рознымі відамі піратэхнічных вырабаў, пры ўстаноўцы і ўпрыгожанні навагодніх елак у сваіх дамах і кватэрах.

       Падчас расповеду аб мерах забеспячэння  бяспечных паводзінаў у Навагоднія і Калядныя святы юныя памочнікі выратавальнікаў раздавалі пакупнікам магазіна тэматычныя буклеты і лістоўкі-карыкатуры.

   Акрамя гэтага ў рамках акцыі праводзілася прэзентацыя  інфармацыйна-прапагандыстскай кампаніі МНС “Ганарымся, што навучылі”. Па адным з тэлевізараў вялася няспынная дэманстрацыя відэароліка “Тэатр”, што прыцягвала ўвагу пакупнікоў з дзецьмі. Тыя ж пакупнікі з дзецьмі атрымоўвалі ад юных выратавальнікаў не толькі адпавядаючага зместу буклеты, але і расклады заняткаў самім дзецям.

  Акцыя “Бяспечны Новы год!” працягваецца. А райаддзел па НС удзячны работнікам магазіна “Культтавары” і кіраўніцтву філіяла “Лотас” райста за дапамогу ў правядзенні акцыі.

Івацэвіцкі РАНС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий