АПА прадухіліў трагедыю ў доме пенсіянеркі — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


АПА прадухіліў трагедыю ў доме пенсіянеркі

7 августа 2017 - Александра Джежора
article3342.jpg

 Познім вечарам 3 жніўня здарыўся пажар у вёсцы Вулька-Целяханская у жылым цагляным доме пенсіянеркі, 1936 года нараджэння. Бабуля жыве ў сваім доме адна.

Ноччу, а гэта каля 23-х гадзін яна спахапілася ад нейкага незнаёмага, але моцнага сігналу. Па яе словах, нават сама не адразу зразумела, што адбываецца ў яе хаце. Моцны, пранізлівы сігнал аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і разбудзіў гаспадыню, як стала вядома пазней. Скрозь яго звон-сігнал быў чутны нейкі трэск і гул. Гаспадыня паспяшалася выйсці на вуліцу. Ідучы праз веранду ўбачыла адкрытае полымя, але ўсё ж здолела выйсці.  Далей яна спрабавала патушыць гарэнне самастойна, скарыстаўшы шланг і вадзяную помпу. Аднак жадаемага эфекту такое тушэнне не дало: агонь перабраўся на перакрыццё дома, на яго шыферны дах.

Адчуўшы сваю бездапаможнасць, сталая жанчына выбегла на вуліцу і пачала клікаць на дапамогу. Тут жа і адгукнуліся суседзі, якія і выклікалі выратавальнікаў. Пажар быў ліквідаваны літаральна праз 20 хвілін. У выніку здарэння агнём знішчаны дах, пашкоджана перакрыцце, унутраная аддзелка сцен у пакоях і маёмасць у іх.

Верагодная прычына ўзнікнення пажару – кароткае замыканне электраправодкі.

У тым, што полымя пажару паспела вырвацца на дах, недзе ёсць і віна самой гаспадыні: яна патраціла час на самастойнае безвыніковае тушэнне, а трэба было адразу ж выклікаць пажарных.

Кожны павінен ведаць і памятаць, што першапачатковыя дзеянні відавочцы пажару – тэлефонны званок у службу выратавання па нумарах 101 альбо 112 з указаннем прычыны выкліку і падрабязнага адрасу месца здарэння. Пры пажары дарагая кожная хвіліна, бо агонь распаўсюджваецца даволі хутка.

Валерый  Молаш, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 


Комментарии (0)
Добавить комментарий