Атручэнне чадам можа каштаваць жыцця — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Атручэнне чадам можа каштаваць жыцця

11 декабря 2015 - Александра Джежора
article2128.jpg


11 снежня стала вядома аб шпіталізацыі на лячэнне ў раённую бальніцу пенсіянера з Быцені, 1946 г.н. з дыягназам “атручэнне чадам”. Яго стан здавальняючы. Верагодная прычына атручэння: парушэнне правіл пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі печы (мужчына паспяшаўся зачыніць заслонку коміна).

            І такія здарэнні маюць месца амаль штогод.             Сёлета  печы сталі віной 12 пажараў, і толькі ў двух з іх печы былі няспраўныя. Пажар ад печы – гэта заўсёды вялізныя матэрыяльныя страты, бо здараюцца яны ў жылых дамах,  летніх кухнях, лазнях. Самай распаўсюджанай прычынай ўзнікнення пячных пажараў з’яўляецца паленне ў печах з расчыненымі дзверкамі і пры гэтым печ пакінутая без нагляду.

            Нагадаю, што на драўлянай (згаральнай) падлозе перад тапліўнікам печы варта прыбіць металічны ліст памерам не меней за 50х70 см. Гэтую бляху не трэба накрываць дыванамі, класці на іх дровы. Не дапускайце перапалу печаў і адсуньце ўсё згаральнае (найперш – мэблю) ад корпуса печы не бліжэй за 0.5 м.  Для распалу дроў не карыстайцеся лёгкаўзгаральнымі вадкаксцямі. Ніколі не пакідайце малых дзяцей адных у пакоі, дзе паліцца ў печы. Сачыце за спраўнасцю корпусу печы і дымаходаў. Зрэшты, часцей бывайце на гарышчы свайго дома і аглядайце дымаход. Ачышчайце гарышча ад згаральнах рэчыў, а самі дымаходы – ад сажы.

            Пры паленні ў печах варта памятаць яшчэ аб адной небяспецы – атручэні чадам. З’яўляецца ён тады, калі паліва (дровы ці торфабрыкет) яшчэ цалкам не згарэлі, а заслонку коміна ўжо зачынілі. Памятайце, што калі чалавек сптць, ён  абсалютна не адчувае паху. А не адчуваючы наяўнасці чаду ў пакоі,  чалавек гіне праз некалькі хвілін. Дарэчы, заканчвайце паленне ў печы недзе за дзве гадзіны да адыходу на сон. Калі ў памяшканні выявілі чалавека з прызнакамі атручэння чаду, то тэрмінова нясіце ці цягніце яго на свежае паветра, пакладзіце на спіну, крыху прыпадняўшы верхнюю частку тулава, аблегчыце яму дыхане, расшпіліўшы верхнія гузікі, развязаўшы гальштук ці шарфік. Выклікайце неадкладна медыкаў.

            Жывіце бяспечна і няхай цяпло дорыць толькі ўтульнасць.

 

Валерый  Молаш, ст. інспектар групы прапагангды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю   райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий