Бабуля ледзь не згарэла каля печы — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Бабуля ледзь не згарэла каля печы

9 октября 2013 - Александра Джежора
article621.jpg

Першае надзвычайнае здарэнне сёлетняга ацяпляльнага сезона мела месца ў мінулую нядзелю 6 кастрычніка ў в. В.Аброўская.  Адзінокапражываючая мясцовая пенсіянерка, 1935 года нараджэння,  пратапіла  печ і прысела каля яе пагрэцца. Хутка так седзячы і задрамала. Спахапілася бабуля, калі на ёй загарэлася вопратка.

 

Жанчына  паспрабавала скінуць гарэўшае адзенне, аднак яго рэшткі прыліплі та цела і працягвалі тлець. Церпячы нясцерпны боль яна  вырашыла абліць сябе вадой. Потым апрануўшы халат на апечанае цела пайшла да суседкі. Тая тэрмінова патэлефанавала сваякам пацярпелай, якія жывуць тут жа, у вёсцы, а тыя ў сваю чаргу выклікалі “хуткую”. Суседка яшчэ зайшла ў хату пацярпелай, каб пераканацца, што там нічога болей не гарыць. Агонь не прычыніў пакоям і маёмасці ніякай шкоды. А вось гаспадыня з апёкамі 3-4-й ступеняў цяжкасці 20 % цела змешчана ў рэанімацыйнае аддзяленне Івацэвіцкай ЦРБ.

 

Гэтае здарэнне — пацвярджэнне таму, што каля печаў патрэбна быць заўсёды пільнымі, абачлівымі  і асцярожнымі. Бо печ з’яўляецца не толькі крыніцай цяпла, але і павышанай пажаранебяспечнасці.

Валерый Молаш, старшы інспектар ГПіН райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий