Баль юных выратавальнікаў — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Баль юных выратавальнікаў

20 января 2017 - Александра Джежора
article2915.jpg

 Дзявяты год запар ужо традыцыйны “Баль  выратавальнікаў” сабраў самых актыўных юных выратавальнікаў-пажарных з ліку актывістаў БМГАВП і гурткоўцаў КЮВП з 15-ці школ раёна ў танцавальнай зале Івацэвіцкага ГДК. Адбылося  мерапрыемства  якраз у дзень прафесійнага свята выратавальнікаў – 19 студзеня.

            “Баль  выратавальнікаў” альбо “Ганаровы прыём у МНС” заўсёды збірае лепшых з лепшых і з’яўляецца своеасаблівай узнагародай юным выратавальнікам за праробленыя добрыя справы, за шматлікія перамогі ў розных конкурсах, віктарынах, спаборніцтвах супрацьпажарнай тэматыкі.  Падчас мерапрыемства  падводзяцца вынікі не вучнёўскага года, а каляндарнага. Запрошаныя хлопчыкі і дзяўчынкі – вучні 4-7-х класаў. Кожная  каманда ў падарунак выратавальнікам-прафесіяналам прывезла творчы нумар. Гасцям прыйшліся даспадобы і “Танец агню”, выкананы рабятамі з КЮВП “101” ДУА “Вялікагацкая СШ”, і гумарыствчная інсцэніроўка “Зазваніў тэлефон” КЮВП “Агеньчык” ДУА “Стайкаўская СШ”, іншыя творчыя нумары-падарункі.

            У сваю чаргу начальнік Івацэвіцкага райаддзела па НС Васілій Бацкалевіч падзякаваў за выкананы аб’ём пажарна-прафілактычнай работы па навучанню дзяцей і падлеткаў, а таксама дарослага насельніцтва па местцы жыхарства асновам бяспечнай жыццядзенасці. Далей паследавалі ўручэнні Падзячных лістоў і Дыпломаў. Так, Падзячных лістоў удастоены КЮВП ДУА “Стайкаўская СШ”, “ДУА “Даманаўская СШ”, “ДУА “Целяханская СШ”, ДУА “Косаўская СШ”, ДУА “Дабромысельскі д/с-СШ”, іншыя установы адукацыі. А вось Дыпломы па вініках мінулагодняй пажарна-прафілактычнай работы школьных аб’яднанняў юных выратавальнікаў і актывістаў БМГАВП атрымалі КЮВП “Агеньчык” Амяльнянскай школы, КЮВП “Агеньчык” ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы” і КЮВП “Праметэй” ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”. На гэты раз і пераходны кубак “Лепшаму КЮВП”  дастаўся рабятам з чацвёртай школы райцэнтра. Акрамя таго, што яны з’яўляюцца аднымі з самых актыўных удзельнікаў шматлікіх пажарна-прафілактычных акцый, залічана і мінулагодняя перамога на раённай і абласной алімпіядах па “АБЖ” і другое месца ў рэспубліканскай гульні “Школа бяспекі-2016” цяпер ужо выпускніка школы Яўгена Ляшкевіча.

        Не абыйшоўся “Баль выратавальнікаў” без традыцыйнага вальсу, які бліскуча выканалі прадстаўнікі профільнай групы “Бяспека жыццядзейнасці” ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна”.  Для выратавальнікаў спявала выкладчыца Дзіцячай школы мастацтва Вольга Гарчакова, якая ў школьныя гады таксама вызначалася высокай асабістай актыўнасцю ў пажарна-прафілактычных справах сваёй школы, пабываўшы на абласных злётах БМГАВП і на міжнародным злёце ў аздараўленчым лагеры “Зубраня”.

      На працягу ўсяго мерапрыемства дэманстраваліся слайды, якія выразна адлюстроўвалі пажарна-прафілактычную дзейнасць лепшых юных памочнікаў выратавальнікаў.

     Закончылася традыцыйная сустрэча юных вогнеборцаў танцавальнай праграмай.

       Івацэвіцкі РАНС.                     

Комментарии (0)
Добавить комментарий