Баль юных выратавальнікаў — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Баль юных выратавальнікаў

22 января 2016 - Александра Джежора
article2204.jpg


Традыцыйна, у рамках святкавання Дня выратавальніка ў танцавальнай зале Івацэвіцкага ГДК адбыўся   баль юных выратавальнікаў-пажарных.

            Госці свята, а гэта юныя выратавальнікі з 17-ці сярэдніх і адной базавай школ раёна, размясціліся за столікамі, дзе для іх былі прыгатаваны розныя прысмакі.  У ліку запрошаных прадстаўнікі школьных клубаў юных выратавальнікаў-пажарных і актывісты пярвічных арганізацый раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, якія вызначыліся па выніках мінулага года сваімі добрымі, у асноўным – пажарна-прафілактычнымі мерапрыемствамі, праведзенымі  сярод дзяцей і дарослых у сваіх установах адукацыі і населеных пунктах па месцы жыхарства, а таксама тыя, хто на працягу года перамагаў у шэрагу мерапрыемствах, праводзімых выратавальнікамі і накіраваных на папярэджанне пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём.

            Было вызначана 8 намінацый, адпаведна якім школьныя клубы юных вратавальнікаў чакалі падарункі і Дыпломы. Дарэчы, своеасаблівая прэзентацыя спраў юных выратавальнікаў была прапанавана для прагляду ў самым пачатку. Так, за шматразовыя перамогі ў раённых чэмпіянатах па відах пажарнага спорту сярод КЮВП Дыломам  і камплектам мячоў узнагароджаны клуб юных выратавалькаў “Выратавальнікі” ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы”. Таксама адзначаны рабяты з КЮВП “Агеньчык” ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”.  Штогод у раённых і абласных алімпіядах па асновах бяспекі жыццядзейнасці “Школа бяспекі” пераможцамі становяцца вучні ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”. Іх дасведчанасць і эрудыцыя сталі асновай для ўручэння КЮВП “Праметэй” гэтай школы Дыплома і падарунка. Бадай самымі ініцыятыўнымі і актыўнымі адносна арганізацыі і правядзення дабрачынных акцый у рамках святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі аказаліся рабяты з клуба “Агеньчык” ДУА “Амяльнянская СШ”. Па-ранейшаму няма роўных у намінацыі “Самаробка” рэспубліканскага агляду-конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей” рабятам з Любішчыцкай сярэдняй школы. Іх поспех зноў адзначаны падарункам.

            Сярод узнагароджаных Дыпломамі прадстаўнікі толькі адной базавай школы – Руднянскай. Што тычыцца канкрэтна школы, то большасць яе вучняў добра ведаюць не толькі сродкі пажаратушэння, але могуць скарыстаць любы вогнетушыцель. Менавіта любы, бо сёлета  тут прайшла выстава вогнетушыцеляў. Усе гэтыя падзеі станоўча паўплывалі на тое, каб юныя выратавальнікі ДУА “Руднянская БШ” таксама сталі ўладальнікамі Дыплома і падарунка.

            Дыпломы і падарункі лепшым з лепшых на свяце ўручылі начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Васілій Бацкалевіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Мікалай Віннічак, намеснік начальніка ПАВЧ №1 г. Івацэвічы райаддзела па надзвычайных сітуацыях, пераможца праекта “Маладыя прафесіяналы раёна” Віталій Куратнік.

            Самі рабяты таксама, што называецца, не прыехалі з пустымі рукамі. Яны прывезлі падрыхтаваныя загадзя музычныя віншаванні выратавальнікам-прафесіяналам. Прысутным спадабаліся танцавальныя нумары  юных  вогнеборцаў ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” і “ДУА “Руднянская БШ”, выступленне “рэперыстаў” ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”. Не пакінулі раўнадушнымі са сваёй гумарыстычнай інсцэніроўкай рабяты Стайкаўскай школы, шчыра апладыравалі прысутныяў зале прывітальным нумарам, прапанаваным рабятамі з Косаўскай, Целяханскай, Падстарынскай сярэдніх школ.

            Напрыканцы увазе рабят было прапанавана “Шоу пяску”, дзе  некаторыя з прысутных мелі магчымасць паспрабаваць і свае здольнасці.

Ніколі  баль юных выратавальнікаў  не абыходзіўся без сапраўднага вальса. А ён зачараваў рабят у самым пачатку мерапрыемства. Танцавалі прадстаўнікі факультатыўнай групы па накірунку “Асновы бяспекі жыццядзейнасці” ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна”.

 

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадкасцю.

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий