Бяспечнасці трэба навучаць змалку — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Бяспечнасці трэба навучаць змалку

4 апреля 2014 - Александра Джежора
article975.jpg

У раёне распачаўся месячнік пажарнай бяспекі. Важнае месца ў мерапрыемствах месячніка адведзена пажарана-прафілактычнай рабоце з дзецьмі, у прыватнасці – з дашкольнікамі. Літаральна ў першы ж дзень месячніка музычнае гульнёва-забаўляльнае мерапрыемства пад назвай  ”Наваселле ў парасят” адбылося ў ДУА “Яглевіцкі дзіцячы сад”. Яго падрыхтавала і правяла выхавацель старшай групы “Чыпаліна” Любоў Васільеўна Мінюк разам з   выхаванцамі.

 

 

 Сутнасць мерапрыемства закючалася ў святкаванні наваселля ў новым доме трох парасят. Многія іншыя лясныя жыхары (Вожык і іншыя) прыносілі ім у падарунак розныя электрабытавыя прыборы і пры гэтым навучалі іх правільнаму карыстанню імі. А яшчэ праз гульні рабяты дэманстравалі свае веды ў вобласці пажарнай бяспекі, прадаўжалі рыфмаваныя радкі, разгадвалі загадкі пажарнай тэматыкі, спявалі перакладзеныя песні. На свята завітаў і “пажарны” (яго ролю выканаў бацька аднаго з выхаванцаў Аляксандр Ягнешык), які таксама павучаў малых розным правілам перасцярогі. Завітаў да рабят і паштальён Печкін.

На заканчэнні ўсе рабяты атрымалі ў якасці ўзнагароды медалі, камплекты маляванак і казак, салодкі пачастунак.

Праведзенае мерапрыемства даволі актуальна, бо хоць гэтыя дзеці і знаходзяцца ў садку пад наглядам выхавацеляў, аднак у выхадныя дні,  калі ў дарослых пачынаюцца веснавыя гаспадарчыя работы, дзеці часам застаюцца без увагі з боку бацькоў. Аднак ёсць перакананасць, што калі малыя прапусцілі літаральна праз сябе тое сцвярджэнне, што агонь прыносіць непапраўную шкоду і ўяўляе небяспеку для ўсяго жывога, то наўрад ці возьмуцца за запалкі і выкарыстаюць іх для гульняў. Напэўна, нейкія высновы зробяць для сябе і выхаванцы малодшай групы, якія былі гледачамі.

Бяспечнасці жыццядзейнасці трэба навучаць змалку.

Валерый  МОЛАШ, старшы  інспектар групы прапаганды і навучання райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий