Бяспека дзяцей - агульны клопат — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Бяспека дзяцей - агульны клопат

23 февраля 2018 - Александра Джежора
article3777.jpg

 Кіруючыся мэтай папярэдзіць пажар альбо якую іншую надзвычайную сітуацыю ў дамах, дзе выхоўваюцца малалетнія дзеці, інспектары ІНіП Івацэвіцкага райаддзела па НС Віталій Віктаравіч і Уладзіслава Уладзіміраўна Пархомікі наведалі шэраг дамоў у аг. Быцень.

У ходзе агляду і адзнакі супрацьпажарнага стану жылля, прадстаўнікі раённай службы выратавання акрэслілі найперш стварэнне бяспечных умоў для жыцця малалетніх дзяцей. Увага выратавальнікаў была скіравана на спраўнасць ацяпляльных прыбораў і бяспека іх эксплуатацыі, спраўнасць электраабсталявання дамоў і кватэр, а таксама спраўнасць эксплуатуемых у сем’ях электрапрыбораў.

Вывучаліся умовы магчымага авалодання малалетнімі дзецьмі запалак ці запальніц, а таму з бацькамі і іншымі дарослымі, пражываючымі ў сем’ях, былі праведзеныя дадатковыя прафілактычныя гутаркі-інструктажы. Пагутарылі аб небяспецы гульні з агнём і з дзецьмі.

Усе наведаныя сем’і атрымалі ад прадстаўнікоў раённай службы выратавання тэматычныя буклеты для дзяцей і дарослых.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий