Цікавая сустрэча — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Цікавая сустрэча

1 августа 2017 - Александра Джежора
article3337.jpg

 У рамках праводзімых у раёне мерапрыемстваў, абумоўленых прафілактычнай рэспубліканскай акцыяй «Канікулы без дыму і агню!” выхаванцы сярэдніх груп ДУА “Яслі-сад №5 г. Івацэвічы” наведалі ПАВЧ №1 г. Івацэвічы.

Хлопчыкі і дяўчынкі задаволілі свой інтарэс да работы пажарных-выратавальнікаў. Яны бліжэй пазнаёміліся са службай і побытам выратавальнікаў-пажарных, тут яны пабывалі ўпершыню ў гаражы пажарнага дэпо, дзе агледзелі пажарныя аўтамабілі рознага прызначэння, пажарна-тэхнічнае узбраенне пажарных, мелі магчымасці дакрануцца да іх, прымераць і каску, і куртку,  і нават боты пажарнага, а таксама проста пасядзець у кабіне сапраўднай баявой пажарнай аўтацыстэрны ці аўталесвіцы, адчуваючы сябе сапраўдным пажарным, які выязджае па трывожным выкліку.  Дзіцячае захапленне, здавалася, зусім не мела межаў, а эмоцыі малых настолькі перапаўнялі іх, што тэрыторыя райаддзела імгненна напоўнілася звонкімі галасамі і смехам дзятвы.

Затым малыя агледзелі выставу творчых работ школьнікаў на супрацьпажарную тэматыку. І тут яны зноў прыйшлі ў захапленне.

Далей  выхаванцам дзіцячага садку зноў нагадалі аб небяспецы дзіцячых забавак з агнём, аб паводзінах малых дзяцей у  выпадку узнікнення пажару, аб сродках пажаратушэння, тэлефонных нумарах выкліку пажарных. Увазе рабят было прапанавана шэраг тэматычых гульняў, пасля якіх самыя актыўныя атрымалі ад выратавальнікаў прызы.

Закончыўся гэты візіт да выратавальнікаў праглядам мультфільмаў “Чароўная кніга МНС” з далейшым сумесным абмеркаваннем убачанага.

Валерый МОЛАШ, старшы старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

 

 

 

 

 


Комментарии (0)
Добавить комментарий