Цікавая экскурсія — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Цікавая экскурсія

8 августа 2016 - Александра Джежора
article2621.jpg

 У хозе мерапрыемстваў, праводзімых работнікамі Івацэвіцкага райаддзела па НС у рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню!”, выратавальнікі аддаюць перавагу прафілактьычным сустрэчам з дашкольнікамі. Апошнія ў сваю чаргу даволі часта наведваюць пажарныя аварыйна-выратавальныя падраздзяленні з экскурсіямі. Адна з апошніх такіх сустрэч дашкольнікаў з выратавальнікамі адбылася ў ПАВЧ №1 г. Івацэвічы, калі сюды наведаліся выхаванцы ДУА “Яслі-сад №1 г. Івацэвічы”.

  Найбольшую цікавасць малых на гэты раз выклікала праца дыспетчара, які атрымоўвае ўсе трывожныя паведамленні.         Малым у чарговы раз было расказана аб двух баках агню, аб тых негатыўных праяўленнях людской бяспечнасці, якія і выклікаюць пажары. Дзеці самі ўспаміналі расказанае ім раней наконт патрабаванняў пажарнай бяспекі, дзеянняў пры пажары і барацьбы з агнём і, вядома , аб жорсткай забароне карыстацца запалкамі і запальніцамі.

 Выхаванцы дашкольнай установы шукалі выйсце з розных прапанаваных сітуацый. Былі і тэматычныя гульні, конкурсы загадак з прызамі, прагляд павучальных мультыплікацыйных фільмаў. Несумненна, чарговае знаходжанне і стасункі дзяцей з выратавальнікамі пойдуць на карысць і малым, і дарослым.

Валерый Молаш, старшы інспектар ГпіУГ райаддзела па НС.

 

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий