Чацвёртая ахвяра пажараў — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Чацвёртая ахвяра пажараў

5 декабря 2013 - Александра Джежора
article753.jpg

Каля трох гадзін ночы  4 снежня ў в. Любішчыцы здарыўся пажар, у  выніку якога  загінуў чалавек – мясцовы жыхар, 1964 г.н. Выратавальнікаў вызвалі суседзі, якія выявілі пажар   па водбліску полымя ў вокнах спальнага пакоя і кухні. На момант  прыбыцця пажарнага падраздзялення полымя  ўжо прабівалася на дах драўлянага дома.

Падчас тушэння пажару звяном газадымаахоўнай службы на падлозе ў калідоры ў напрамку ўваходных дзвярэй (спрабаваў выбрацца) знойдена абгарэлае цела гаспадара дома. Загінуўшы жыў у сваім доме адзін, працаваў, аднак злоўжываў спіртнымі наполямі, многа курыў.  Па  словах аднавяскоўцаў, загінуўшага неаднойчы ратавалі, выцягваючы з задымленага пакоя, калі ў выніку курэння лежачы ў ложку загараліся коўдра і іншыя  рэчы.

У выніку пажару  агнём моцна пашкоджаны дах дома, нязначна пашкоджана перакрыццё, унутранае аздабленне сцен, маёмасць у доме.

Гэта ўжо чацвёртая ахвяра прыпаленай у ложку цыгаркі. Трагедыі адбыліся з пачатку года ў Магіліцах, Амяльной, тыдзень таму ў Манцютах.

Засцеражыцеся ад згубнай звычкі і памятайце, што алкаголь і цыгарэта – рэчы несумяшчальныя.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіН райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий