Чарговы тур конкурсу... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Чарговы тур конкурсу...

article3021.jpg

 Праведзены яшчэ адзін адборачны занальны тур конкурсу “Юных знаўцаў пажарнай справы” сярод вучняў пачатковых класаў сярэдніх школ. На гэты раз спаборніцтва разгортвалася паміж камандамі ў складзе прадстаўнікоў сярэдніх школ Івацэвіцкай-прыгараднай зоны.

У конкурсе ўдзельнічалі тры каманды з аднолькавай назвай “Агеньчык” : ДУА “Любішчыцкая СШ”, ДУА “Стайкаўская СШ” і ДУА “Воленская СШ”. Каманда “Чырвоны пеўнік” з ліку чацвёртакласнікаў прадстаўляла ДУА “Падстарынская СШ” і каманда Яглевіцкіх школьнікаў традыцыйна называлася “СОС”. Адпаведна Палажэнню аб конкурсе кожная каманда павінна мець назву школьнага КЮВП. Конкурс праводзіўся ў актавай зале Любішчыцкай СШ.

         Праграма спаборніцтваў, як і папярэдніх адборачных тураў складвалася з сямі заданняў.

         Па выніках гульні перамогу атрымала каманда “Агеньчык” у складзе вучняў 4 класа ДУА “Стайкаўская СШ” : Ткач Уладзіслава (капітан каманды), Дзіяна Пархомік, Вераніка Раўчэня, Раман Шамярэй, Стас Мінчук і Марыя Дзямянік.

         З малюсенькім адрывам у 0.1 бала ад каманды-пераможцы адстала каманда Любішчыцкіх школьнікаў і заняла пачэснае другое месца. Рабятам з “Агеньчыка” Воленская школы конкурснае журы, у складзе якога прадстаўнікі райаддзела па НС, Івацэвіцкага Цэнтра дзіцячай творчасці, аддзела ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, прысудзіла трэцяе месца.

         Усе каманды-пераможцы адзначаны Граматамі заснавальнікаў конкурсу: аддзелаў па НС, а таксама адуквацыі, спорту і турызму райвыканкама, а кожны прадстаўнік каманды, якая ўвайшла ў тройку лепшых, атрымаў асабісты прыз. Астатнія атрымалі салодкія пачастункі.

Валерый МОЛАШ, ст. інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий