Да сустрэчы ў фінале... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Да сустрэчы ў фінале...

article2989.jpg

 Яшчэ адзін адборачны тур конкурса юных знаўцаў пажарнай справы прайшоў у актавай зале ДУА “Косаўская СШ”. Спаборніцтвы за званне лепшай каманды юных вогнеборцаў сярэдніх школ Косаўшчыны павялі тры каманды: каманда “Саламандра” ДУА “Косаўская СШ”, каманда “Агеньчык”  ДУА “Запалянскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” і каманда “Выратавальнікі” ДУА “Гошчаўская СШ”. Згодна палажэнню было прапанавана прыняць удзел у гэтым туры і вучням Зеленаборскай СШ, аднак з-за хваробы некаторых удзельнікаў каманды выступленне не адбылося.

Спаборніцтвы юных вогнебарцаў традыцыйна складваліся з сямі конкурсных заданняў: як абучаючага накірунку, так і забаўляльнага. Аднак усе яны былі аб’яднаны навучаннем малодшых школьнікаў асновам бяспечнасці жыццядзейнасці. Варта зазначыць, што найбольшай разнастайнасцю сюжэтаў вызначаецца конкурс “Рэклама”, у якім сапраўды не бывае ніякіх паўтораў. Да прыкладу, вельмі спадабалася і журы, і балельшчыкам рэклама аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, падрыхтаваная косаўскімі школьнікамі. Яе сцэнарый змог бы легчы ў аснову рэкламнага відэароліка.

Па выніках спаборніцтваў першынство (а гэта 25 балаў) належыць  гаспадарам сцэны – камандзе “Саламандра” з ліку чацвёртакласнікаў ДУА “Косаўская СШ” у складзе Шыманчык Ксеніи (капітан каманды), Рамана Грыцука, Вани Сіткевіча, Ани Лось, Артура  Карніеўскага  і Каці Рабчэні. Другое месца прысуджана згодна набраных за гульню балаў камандзе “Выратавальнікі”, якую склалі прадстаўнікі Гошчаўскай школы. Трэці рэзультат супрацьпажарнай дзіцячай гульні на сцэне належыць камандзе “Агенчык” ДУА “Запалянскі дзіцячы сад-СШ”.

Усе каманды адзначаны граматамі аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Кожны ўдзельнік каманды ўзнагароджаны асобным падарункам.

В. Молаш, ст. інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий