Да ўвагі кіраўнікоў сельгасгаспадарак раёна — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Да ўвагі кіраўнікоў сельгасгаспадарак раёна

article2472.jpg

 


У гаспадарках раёна вядзецца  нарыхтоўка камоў. Аднак, важна не толькі нарыхтаваць якасныя кармы, а і захаваць іх.

У гаспадарках раёна маецца 26 будынкаў і навесаў для складзіравання сена і саломы, якія запланавана сёлета скарыстаць. Перад пачаткам касавіцы інспекцыяй нагляду і прафілактыкі райаддзела па НС праведзены маніторынгі  плануемых месцаў для складзіравання грубых кармоў. На жаль,  шэраг гаспадарак да пачатку навальнічнага перыяду не паклапаціліся аб рамонце на будынках сенаскладоў і навесаў маланкааховы. Да прыкладу, у няспраўным стане знаходзіцца маланкаахова на сенаскладах  ЗААТ “Белагракультура” у вёсках Міронім і агр. Быцень, СВК “Новыя Стайкі” на двух сенасховішчах у агр. Гошчава, ДП э/б “Майск” у пасёлку Майск. Дарэчы, у нашай вобласці штогод рэгіструюцца пажары па прычыне ўдару маланкі ў будынак сенасклада. Здаралася такое і ў гаспадарках нашага раёна.

Зрушаны ці пашкоджаны нясучыя элементы, якія ўплываюць на устойлівасць будынкаў, парушана суцэльнасць канструкцый агароджаў складоў ДП э/б “Майск”, СВК “Новыя Стайкі” і СВК “Аброўскі”, а таксама сенаскладоў ЗААТ “Белагракультура”. Кіраўнікі і адказныя работнікі многіх гаспадарак не спяшаюцца  з забеспячэннем сенаскладоў пярвічнымі сродкамі пажаратушэння. Каля многіх аб’ектаў, дзе плануецца складзіраваць сена, пустыя ёмістасці з вадой альбо яны наогул адсутнічаюць.  У сенасховішчах таго ж СВК “Новыя Стайкі” яшчэ ляжыць спрасаваная леташняя салома і доступ сюды вольны для любога жадаючага. Між іншым, набліжаецца перыяд летніх школьных канікул, а ў гэты час і дзеці могуць абраць месцам для гульняў сенасховішчы. Пацвярджэнне сказанаму, арэлі-тарзанкі, ужо змайстраваныя ў адным з сенаскладоў узгаданага СВК.

 Многія сенасховішчы і навесы літаральна патанаюць у зарасніках пустазелля і кустоўя, неабкошаныя і неабараныя ахоўнай паласой. Да таго ж у шэрагу гаспадарак ахова сенаскладоў не ўваходзіць у абавязкі начных вартаўнікоў жывёлагадоўчых фермаў, да тэрыторый якіх і прымыкаюць сенасховішчы амаль паўсюдна.

Варта зазначыць, што ў шэрагу гаспадарак раёна арганізавана падрыхтоўка работнікоў, задзейнічаных  на нарыхтоўцы грубых кармоў, уборцы збожжавых па праграме пажарна-тэхнічнага мінімума. Аднак пакуль не прайшлі падрытоўку  адказныя работнікі і механізатары пяці гаспадарак: СВК “Любішчыцы”, СВК “Падстарынь”, СВК “Пагор’е”, СВК “Косава” і філіяла “Дабромысль” ТАА “Брэст-травы”. У СВК “Аброўскі”  з 23-х прайшлі падрыхтоўку па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму толькі 5 работнікаў, якія прымаюць удзел у нарыхтоўцы кармоў,  у СВК “Мічурынск” з 18-ці толькі 8 чалавек навучаны мерам пажарнай бяспекі ў перыяд нарыхтоўкі кармоў.

Да сапраўднага часу не прызначаны адказныя за супрацьпажарную падрыхтоўку кормаўборачных машын і агрэгатаў, за ажыццяўленне кантролю вільготнасці складзіруемых грубых кармоў у  КУСП “Перамога”, СВК “Падстарынь”, філіяла “Дабромысль” ТАА “Брэст-травы”. Узгадаю, што складзенае пераўвільготненае сена мае ўласцівасць самаўзгарацца. Час прыспешвае і таму наяўнасць і спраўнасць у кожным сельгаспрадпрыемстве прыбораў для замераў вільготнасці закладзеных грубых кармоў неабходная.

Валерый Молаш, старшы  інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий