Да ўвагі кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў! — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Да ўвагі кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў!

article3167.jpg

 Вось ужо зусім хутка распачнецца нарыхтоўка грубых кармоў – адно з важных мерапрыемстваў для ўсіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. І забеспячэнне бяспекі пры нарыхтоўцы, а таксама ў месцах складзіравання і захоўвання – асноўная задача, як работнікаў, так і кіраўнікоў аб'ектаў.

Улічваючы сезоннае павелічэнне колькасці надзвычайных здарэнняў, звязаных з пажарамі пры правядзенні сельскагаспадарчых, у тым ліку палявых работ, а таксама ў мэтах забеспячэння бяспекі жыцця і здароўя людзей, работнікамі Івацэвіцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены рэйды-маніторынгі па месцам захоўвання грубых кармоў сельскагаспадарчых арганізацый раёна.

Асаблівая ўвага надавалася забяспечанасці складоў грубых кармоў спраўнай аховай ад маланак, захаванню супрацьпажарных разрыўваў паміж сціртамі, навесамі або сенаскладамі, наяўнасці ахоўных ворыўных палос складоў і скірдаў грубых кармоў, наяўнасці і спраўнасці сродкаў пажаратушэння.

Так, інжынер ІНіП райаддзела па НС Арцём Кульгавеня агледзеў месцы складзіравання і захоўвання грубых кармоў не толькі ў шэрагу сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна, але і на тэрыторыі вучэбнай гаспадаркі Івацэвіцкага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, што у вёсцы Сярадава, сельскагаспадарчага ўчастка “Воля” ААТ “Івацэвічыагратэхсервіс” .

У мэтах ліквідацыі выяўленых парушэнняў заканадаўства аб пажарнай бяспекі кіраўнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна накіраваны інфармацыі-рэкамендацыі  для ўхілення выяўленых пад час маніторынгу парушэнняў.

Варта зазначыць, што большасць вогненных здарэнняў, што адбываюцца ў арганізыцях сельгасвытворчасці, з’яўляюцца вынікам парушэнняў  устаноўленых патрабаванняў пажарнай бяспекі як з боку адказных службовых асоб, так і саміх працаўнікоў. Варта катэгарычна забараніць курэнне на тэрыторыях сенасховішчаў і,  наогул,  усталяваць тут строгі супрацьпажарны рэжым, падмацаваны кантролем, бо аднымі ўшчуваннямі ды вывешанымі забараняючымі  знакамі пажарнай бяспекі многага не даб’ешся. Нельга дапусціць  з’яўленне каля сенаскладоў і  на тэрыторыях сельгаспрадпрыемстваў дзяцей. Маланкаахову патрэбна адрамантаваць яшчэ да пачатку навальнічнага перыяду, які заўсёды распачынаецца ў маі. Марудзіць з рамонтам маланкааховы злачынна, бо штогод ад удару маланкі ў рэспубліцы згараюць сотні тон нарыхтаваных кармоў, знішчаюцца і самі сенасховішчы. Ёмістасці для вады трэба запоўніць вадой да таго часу, як пачнецца складзіраванне кармоў. Загадзя патрэбна агледзець і вогнетушыцелі. Пры складзіраванні неабходна вытрымліваць абумоўленыя бяспечныя адлегласці паміж сенасховішчамі і сціртамі, ад іх да лесу, дарогі, ліній электраперадач. Не меней важна забяспечыць нагляд за сенасховішчамі вартаўнікамі сельгаспрадпрыемстваў у начны час.

Важна не толькі нарыхтаваць, але і зберагчы кармы.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий