Да ўвагі кіраўнікоў... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Да ўвагі кіраўнікоў...

29 января 2018 - Александра Джежора
article3713.jpg

 Студзеньскай ноччу здарыўся пажар на тэрыторыі дрэваапрацоўчага ўчастка сялянскай фермерскай  гаспадаркі Аляксандра Палячка , што ў г.п. Целяханы. У выніку пажару агнем пашкоджаны дах складскога памяшкання, перакрыццё і сцены ўнутры будынка. Словам, гаспадарцы дрэваапрацоўшчыка-прыватніка прычынены значны матэрыяльны ўрон.

Прычына гэтага вогненнага здарэння характэрная для зімовага перыяду: парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога абсталявання. Тут, яшчэ пазалетась у бытавым памяшканні была пабудавана цягляная печ, бо іншых крыніц цяпла тут няма. Менавіта гэтая печ і стала прычынай пажару, а калі больш дакладна, то быў дапушчаны моцны перапал печы, ад чаго і загарэліся драўляныя канструкцыі збудавання, якія ўшчыльную прымыкалі да яе.

Некалькімі днямі пазней здарыўся пажар на тэрыторыі ДЛГП “Івацэвіцкі лясгас”. Тут таксама загарэлася бытоўка для работнікаў прадпрыемства. А прычына здарэння амаль аналагічная папярэдняму: няспраўнасць металічнай печы-буржуйкі і парушэнні правілаў пажарнай бяспекі пры яе паленні.

Варта адзначыць, што раней такія вогненныя здарэнні рэгістраваліся даволі рэдка. Кожны кіраўнік прадпрымства ці арганізацыі незалежна ад формаў уласнасці павінен усвядомаць, што паколькі колькасць праверак значна паменьшылася, то яны самі найперш адказваюць за пажаранебяспечнасць свайго прадпрымства, бяспеку сваіх падначаленых.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий