Для тых, хто хоча стаць выратавальнікам — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Для тых, хто хоча стаць выратавальнікам

3 февраля 2016 - Александра Джежора
article2235.jpg


Месячнік прафесійнай арыентацыі прайшоў у ДУА “Стайкаўская СШ”. У гэты перыяд частымі гасцямі школьнікаў сталі прадстаўнікі Івацэвіцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях. І хоць праводзімыя мерапрыемствы – справа звыклая для ўстаноў адукацыі, тым не меней прафесія выратавальніка-пажарнага вабіць дзяцей і падлеткаў.

Тым болей, што многія рабяты з дзяцінства мараць быць выратавальнікамі, калі не касманаўтамі, урачамі ды міліцыянерамі. Менавіта таму значны аб’ём работы праведзены сярод школьнікаў малодшых класаў. Так, вадзіцель ПАВЧ №1 г. Івацэвічы Аляксандр Самсановіч сустрэўся не толькі з вучнямі старэйшых класаў, але і расказаў аб рабоце выратавальнікаў вучням трэціх і чацвёртых класаў школы. З дапамогай загадя падрыхтаванай фотапрэзентацыі аб раённай службе выратавання Аляксандр Анатольевіч азнаёміў рабят з буднямі выратавальнікаў, з дапамогай слайдаў прадэманстраваў тэхніку і пажарна-тэхнічнае ўзбраенне, адказаў на шматлікія пытанні школьнікаў. А яшчэ ўвазе школьнікаў былі прапанаваны відэафільмы навучальнага накірунку. Былі і конкурсы, і віктарыны, за перамогу ў якіх рабяты атрымалі прызы – брашуры і буклеты супрацьпажарнай тэматыкі.

Валерый Молаш,  старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий