Добрыя справы юных выратавальнікаў — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Добрыя справы юных выратавальнікаў

9 ноября 2015 - Александра Джежора
article2063.jpg


Падыходзяць да завяршэння год Моладзі і год 70-годдзя Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, але працягваюцца добрыя мерапрыемствы,  якія ладзяць юныя выратавальнікі цяпер ужо ў рамках рэспубліканскай акцыі “За бяспеку-разам!”.

  Не застаюцца ў баку і рабяты з клуба юных выратавальнікаў-пажарных “Іскра” ДУА “Квасевіцкая СШ”. Вось і нядаўна Антон Скіндзер, Даніла Шыкавец, Сярожа Анішчык, Налля Бурвіна, Ягор Голуб, Юля Ярашэвіч, Паліна Цэменя і Ваня Доўста наведалі ветэрана вайны, жыхарку агр. Квасевічы Алену Захараўну Казімірчык. Рабяты з непрыхаванай цікавасцю зноў слухалі аповед ветэрана аб мінулай вайне, аб жыцці і дзейнасці партызанскага атраду, у якім змагалася Алена Захараўна за мірнае будучае сваёй Радзімы, аб адраджэнне вёскі ў першыя пасляваенныя гады і станаўленне разбуранай гаспадаркі.  На гэты раз юныя вогнеборцы прыйшлі не з парожнімі рукамі: рабяты прынеслі ў падарунак Алене Захараўне самаробку “Падкова шчасця” і пажадалі пры гэтым бабулі не толькі шчасця, але і здароўя, якога часта так нестае.

Працягам добрых спраў юных выратавальнікаў было і наведванне падворка пенсіянера Аляксандра Лук’янавіча Кульбы, які жыве разам з жонкай. Іх дзеці жывуць за межамі раёна і хоць дачка прыязджае  часта, тым не меней рабяты таксама прапанавалі сваю дапамогу. Хлопчыкі хуценька прыбралі і склалі паколатыя дровы і нават прынеслі дроў у хату да печаў. Дзяўчынкі прыбралі двор, згрэблі апалае лісце і ўжо потым ўсе разам вынеслі лісце з падворка.

Валерый  МОЛАШ, старшы  інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з  грамадскасцю райаддзела па НС.

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий