Другі этап акцыі... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Другі этап акцыі...

22 февраля 2018 - Александра Джежора
article3773.jpg

 У рамках мерапрыемстваў другога этапа рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Бяспека – у кожны дом!” інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС сустрэўся з навучэнцамі 1-2-га курсаў УА “Івацэвіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”.

Прадстаўнік райаддзела па НС расказаў навучэнцам і выкладчыкам установы аб мэтах акцыі і пазнаёміў іх з аператыўнай абстаноўкай з пажарамі ў  раёне, вобласці і рэспубліцы, пры гэтым падрабязна спыняючыся на кожнай верагоднай прычыне ўзнікнення пажараў. Былі агучаны перасцярогі наконт скарыстання крыніц адкрытага агню, эксплуатацыі ацяпляльных прыбораў і электраабсталявання.  Юнакі і дзяўчаты праслухалі папярэджанні наконт небяспекі знаходжаня на пакрытых лёдам вадаёмах, правілах бяспекі ў галалёдзіцу ці падчас моцнага марозу.

Для больш трывалага і дэталёвага засваення навучэнцамі ліцэя агучаных патрабаванняў бяспечнасці жыццядзейнасці была праведзена тэматычная віктарына, а таксама конкурс прымавак і прыказак аб пажарнай бяспецы і ўвогуле : агні, вадзе і дыме. Усе, хто станоўча праявіў свае веды ў віктарыне і конкурсе атрымалі ў якасці сімвалічных прызоў буклеты праводзімай акцыі і іншую тэматычную літаратуру.

Фіналам сустрэчы з навучэнцамі ліцэя стаў прагляд тэматычных відэафільмаў.

Валерый Молаш, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий