Другая ахвяра прыпаленай цыгаркі — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Другая ахвяра прыпаленай цыгаркі

26 марта 2013 - Administrator
article238.jpg

 Сакавіцкім надвячоркам здарыўся пажар у в. Амяльная, у цыглянай хаце масцовага жыхара, які жыў тут разам з двума сваімі сынамі.  Адзін з сыноў на той час спраўляўся у двары па гаспадарцы і ўвайшоўшы ў хату пабачыў многа дыму, які цягнуўся па хаце з таго пакоя, дзе на канапе ляжаў бацька. Канапа гарэла. 35-гадовы мужчына выцягнуў бацьку на вуліцу і выклікаў “хуткую”. Брыгадай хуткай дапамогі пацярпелы быў шпіталізаваны ў Івацэвіцкую ЦРБ і змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне  з дыягназам: тэрмічныя апёкі 1-2-й ступеняў цяжкасці кісцяў рук, галавы і шыі і, горш таго, верхніх дыхальных шляхоў. Крыху болей, чым праз суткі пацярпелы, 1946 г.н. ад атрыманых апёкаў памёр. Загінуўшы быў інвалідам 2-й групы па прычыне захворвання апорна-рухальнага апарату (вельмі дрэнна хадзіў) і магчыма менавіта таму ён не змог самастойна ўратавацца раней.

У выніку пажару пашкоджаны канапа, дзверы ў пакой і унутранае аздабленне яго сцен. Мяркуецца, што прычына здарэння крыецца ў неахайным курэнні лежачы на канапе самога пацярпелага, а потым і загінўшага.

З пачатку года гэта ўжо другая ахвяра прыпаленай цыгаркі.

Беражыце сябе, а разам і ўсіх тых, хто вам дарагі.

В.Молаш, ст. інспектар прапаганды і навучання райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий