Дэтэктар чаднага газу ўратуе жыццё — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Дэтэктар чаднага газу ўратуе жыццё

5 декабря 2016 - Александра Джежора
article2837.jpg

 Чадны газ – сапраўдны забойца без колеру, смаку і паху. Усяго толькі 1% чаду ва ўдыханым чалавекам паветры – і чалавек  страчвае прытомнасць пасля 2-3 удыхаў, а смерць можа надыйсці меней, чым за 3 хвіліны.  На жаль, не кожны, хто карыстаецца газавым абсталяваннем у быце ўсведамляе гэтую смяротную небяспеку.

    Нават звычайная ўключаная бытавая пліта можа стаць прычынай з’яўлення чаду. Калі памяшканне дрэнна праветрываецца, бытавы газ з-за недахопу кіслароду згарае не цалкам. Як вынік – значнае павышэнне канцэнтрацыі чаду.<o:p></o:p>

      Небяспечнае скапленне чаднага газу таксама можа ўтварыцца ў памяшканнях з дрэннай вентыляцыяй (парушэнне цягі ў дымаходах і вентыляцыйных шахтах), дзе выкарыстоўваецца газавае абсталяванне з адкрытым агнём: газавыя калонкі, газавыя катлы. Таксама ў зоне павышанай рызыкі знаходзяцца і дамы з пячным ацяпленнем.<o:p></o:p>

    Каб папярэдзіць трагедыю, неабходна выконваць адпаведныя меры бяспекі: сачыць за рабочым станам вентыляцыйных шахтаў і дымаходаў, праветрываць памяшканні, дзе ўсталяваныя газавыя прыборы. А для павышэння ўласнай бяспекі варта ўсталяваць дэтэктар чаднага газу альбо газавы аналізатар.<o:p></o:p>

  У нашай рэспубліцы прадаецца нямала мадэляў спецыяльных прыладаў, прызначаных для вызначэння перавышэння дапушчанай канцэнтрацыі чаду ў паветры. Яны працуюць па прынцыпе пажарнага апавяшчальніка: у выніку небяспекі (пры росце канцэнтрацыі газу ў паветры) выдаюць моцны гукавы сігнал.<o:p></o:p>

 Дадзеныя прылады могуць працаваць у складзе сістэмаў аўтаматыкі, сігналізацыі і ў аўтаномным рэжыме. Такія прыборы, усталяваныя ў жылых памяшканнях, могуць прадухіліць выбух бытавога газу, атручэнне чадам і ўзнікненне пажару з-за  няспраўнасці бытавога газавага абсталявання ці грубага парушэння  правілаў яго эксплуатацыі  шляхам аўтаномнага адключэння ад сеткі і перакрыцця падачы газу. Яны незаменныя для кацельняў нават замест газавых аналізатараў, бо не патрабуюць штогадовай праверкі, якая параўнальная па кошце з самім аналізатарам, яны простыя і надзейныя ў эксплуатацыі.<o:p></o:p>

            Валерый Молаш, ст. інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.<o:p></o:p>

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий