Дзіцячы садок - першая прыступка ў краіну бяспекі — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Дзіцячы садок - першая прыступка ў краіну бяспекі

21 сентября 2013 - Александра Джежора
article660.jpg

 


 

Усе навыкі жыццядзейнасці варта прывіваць малым дзецям з маленства. Менавіта ў сем’ях і дзіцячых садках малыя дзеці павінны атрымаць першыя навыкі правільнага карыстання агнём, даведацца пра два бакі агню: агонь-сябра і агонь – вораг.

 

            Падагагічныя калектывы большасці дзіцячых садкоў добрасумленна ставяцца да задачы навучыць дзяцей правільна абыходзіцца з крыніцамі агню, правільна паводзіць сябе ў выпадку нейкай надзвычайнай сітуацыі. У шэрагу дашкольных дзіцячых устаноў нашага раёна  рэгулярна праводзяцца так званыя забавы супрацьпажарнай тэматыкі з выхаванцамі старшых груп, а гэта сапраўдныя тэатралізаваныя прадстаўленні з песнямі, вершамі і частушкамі, а малодшыя ў гэты час застаюцца гледачамі. У многіх садках добра абсталяваныя калі не цэлыя пакоі, то куткі супрацьпажарнай бяспекі (усе дзіцячыя садкі г. Івацэвічы і Косава, дзіцячыя садкі г.п. Целяханы, Стайкаўскі, Гортальскі, Волькаўскі і некаторыя іншыя дзіцячыя дашкольныя ўстановы), а тут і мадэлі пажарных машын, і мноства розных дзіцячых кніжак, маляванкі, гульні, абсталявыны маляўнічымі плакатамі, якія заклікаюць не пакідаць малых дзяцей без нагляду,  куточкі бяспекі для бацькоў. А чаго варта гульнёвая пляцоўка па пажарнай бяспецы ДУА “Дзіцячы яслі-сад №3 г.п. Целяханы”.

Разам з гэтым ў Амяльнянскім дзіцячым садзе ніякіх наглядных, агітацыйных  матэрыялаў для бацькоў няма. Выхавацелі не здолелі адказаць,  калі праводзілі апошняе мерапрыемства з выхаванцамі па правілах пажарнай бяспекі. Аналагічная сітуацыя ў ДУА “Дабромысельскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, некаторых іншых дзіцячых установах. У Дабромыслі дашкольнікі падчас кіналекторыя, які традыцыйна заканчваецца конкурсам загадак, так і не змаглі разгадаць хоць адну загадку. Падказкамі выхавацеляў карысталіся малыя ў Амяльнянскім дзіцячым садку. Аналагічную сітуацыю давялося пабачыць аўтару гэтых радкоў у Быценскім дзіцячым садку, хоць тут займаюцца больш за 50 дзяцей. Няма тут  куточкаў бяспекі для дзяцей у групах і іх бацькоў у раздзявалках, не адчуваецца дасветчанасці малых ў вобласці пажарнай бяспекі, а выхавацелі зноў жа кіруюцца ў навучанні падказкамі.

Шкада, што ім складана зразумець, што не ў прызах і маляванках справа, а ў навучанні і яго эфектыўнасці, у надзейнасці ведаў уласных паводзінаў падчас экстрымальнай сітуацыі, небяспечнай для здароўя і жыцця дзіцяці.

Да прыкладу, у ДУА “Дзіцячы яслі-сад №2 г.п. Целяханы” ці Гортальскі дзіцячы сад, дзе  малыя літаральна выкрыквалі хорам адказы на загадкі: адразу бачна станоўчая работа з дзецьмі. У Гортальскім дзіцячым садку малыя разам з тэлефонным нумарам пажарных “101” назвалі і надаўна ўведзены дадатковы “112”. Ці ж гэта не свайго роду дасягненне ў навучанні бяспецы? Добра парадавалі выхаванцы Даманаўскага ясляў-сада, здавалася, што іх ведам часам маглі б пазайздросціць некаторыя старшакласнікі.

Выснова адна – вучыць дашкольнікаў мерам бяспечнай жыццядзейнасці трэба ўсім разам: выратавальнікам, выхавацелям і бацькам.

Валерый Молаш, старшы інспектар ГПіН райаддзела па НС.

На здымку: куточак па пажарнай бяспецы — адно з любімых месцаў у выхаванцаў ДУА "Дзіцячы яслі-сад №2 г.п.Целяханы".

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий