Дзеці і лета: не губляць пільнасць — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Дзеці і лета: не губляць пільнасць

27 июля 2015 - Дарья Вдовина
article1845.jpg

З пачатку года ў раёне зарэгістравана два пажары, віноўнікамі якіх з’явіліся малалетнія дзеці. Такія пажары зарэгістраваны ў Рудні і Святой Волі. Не сакрэт, што найчасцей дзеці сваволяць з агнём і ўчыняюць падпалы ўлетку. Часам такія гульні абарачаюцца вялізнымі матэрыяльнымі стратамі, траўміраваннем саміх малалетніх падпальшчыкаў. Да прыкладу, па віне двух 10-гадовых хлопчыкаў згарэла 45 тон назапашанага сена ў адной з гаспадарак Кобрынскага раёна. І такія здарэнні – не рэдкасць. На жаль, на канікулах дзеці насамрэч забываюць усе папярэджанні і перасцярогі. Некаторых малых, мяркуючы па іх паводзінах, нібы падмянілі...


Вось і рэгіструюцца ўсё новыя здарэнні па віне дзяцей. А каб такіх здарэнняў было як мага меней, выратавальнікі імкнуцца на працягу ўсіх трох месяцаў напамінаць малым аб правілах бяспечнай жыццядзейнасці. Дзеці павінны памятаць, што ўсіх людзей падпільноўвае тры небяспекі: агонь, вада і дарога. У мэтах папярэджання здарэнняў з удзелам ці па віне дзяцей на працягу трох месяцаў лета праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя “Канікулы без дыму і агню”. У гэты час выратавальнікі – частыя наведвальнікі дзіцячых летнікаў. Нядаўна яны правялі “Дзень бяспекі” сярод школьнікаў, якія адпачываюць у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Дубравачка”, дзе зноў напомнілі аб неабходнасці строга прытрымлівацца мераў засцярогі. Увазе дзяцей былі прапанаваны відэафільмы павучальнага характару аб правілах бяспекі жыцця. З экрана рабятам напомнілі меры засцярогі падчас навальніцы і правілы паводзін у лесе. Пасля была тэматычная гульня-віктарына. Самыя дасведчаныя атрымлівалі прызы. На заканчэнне “Дня бяспекі” “Дубравачку” наведалі быценскія ратавальнікі і ў дзетвары была магчымасць апрануцца ў вопратку сапраўднага пажарнага.


Выратавальнікі плануюць наведаць “Дубравачку” і ў чацвёртую аздараўленчую змену.


Валерый Молаш, старшы інспектар  прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС. 

Комментарии (0)
Добавить комментарий