Дзеці і летні адпачынак... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Дзеці і летні адпачынак...

article2554.jpg


На Івацэвіччыне праходяць мерапрыемствы рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню”. Акцыя заслугоўвае асаблівай увагі таму, што яе асноўная мэта – папярэджанне пажараў з-за дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей у перыяд летніх  канікулаў, а таксама выключэння розных іншых надзвычайных здарэнняў з удзелам і па віне малалетніх дзяцей і падлеткаў.  Каб дасягнуць пастаўленай мэты, работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях  наведваюцца ў госці да хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўсе аздараўленчыя лагеры раёна, хлопчыкам і дзяўчынкам нагадваюць аб правілах бяспечных паводзін.

 

 Дарэчы, на працягу чэрвеня, пакуль працавалі прышкольныя аздараўленчыя лагеры і дзіцячыя летнікі пры васьмі дзіцячых садках, у Івацэвіцкай пажарнай часці пабывалі дашкольнікі з усіх дзіцячых садоў, малодшыя школьнікі, а менавіта яны складалі прышкольныя аздараўленчыя лагеры, трох гарадскіх сярэдніх школ, аздараўленчага лагера “Лідэр” ДУДА “Івацэвіцкі ЦДТ”, які працаваў пры ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна”, прышкольных летнікаў Гортальскай, Гошчаўчкай і шэрагу іншых школ раёна.

А вось да хлопчыкаў і дзяўчынак, якія адпачываюць у “Дубравачцы” выратавальнікі прыязджалі самі. І не толькі прадстаўнікі Івацэвіцкага РАНС, а яшчэ і Цэнтра прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Брэсцкага абласнога УМНС. Тут таксама з рабятамі праведзены прафілактычныя гутаркі, супрацьпажарныя віктарыны з прызамі, прайшла дэманстрацыя тэматычных відэафільмаў “Недзіцячыя гульні”  і “Правілы бяспекі на вадзе”. І, канечне, дэманстрацыя магчымасцяў пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі.

            Лета працягваецца. Працягваюцца і школьныя канікулы, і рэспубліканская акцыя “Канікулы без дыму і агню!”. Усё тое, што выратавальнікі перадаюць дзецям, павінна гарантаваць ім не толькі цудоўны летні настрой падчас адпачынку, але і бяспечную будучыню наогул.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий