Дзень бяспекі ў "Дубравачцы" — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Дзень бяспекі ў "Дубравачцы"

12 августа 2015 - Александра Джежора
article1887.jpg

Сёлетняе лета, асабліва жнівень, можна назваць сапраўды гарачым і для дзяцей, і для дарослых. У дзяцей гэта апошні месяц канікулаў і яны імкнуцца скарыстаць кожны спякотны дзень. Дарослых спёка турбуе, як стымул узнікнення і развіцця пажараў. У дабавак, менавіта летам прыкметна ўзрастае колькасць падпалаў з прычыны дзіцячага свавольства з агнём.

Каб такіх здарэнняў было як мага меней, выратавальнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць вядзенне прафілактычных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыма і агню”. У чарговы раз ужо ў чацвёртую змену адпачынку школьнікаў выратавальнікі наведалі дзіцячы аздараўленчы лагер “Дубравачка” і для адпачываючых тут школьнікаў правялі “Дзень бяспекі”.

Нягледзячы на спякоту, хлопчыкі і дзяўчынкі прымяралі “баёўкі” і каскі пажарных. З асаблівым задавальненнем па чарзе рабяты перадавалі пажарны ствол з якога струменіла пад вялікім ціскам вада. Яна і дарыла дзецям прахалоду спякотнага дня. А рабяты імкнуліся патрапіць менавіта пад вадзяныя бырзгі. Яшчэ выратавальнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага паста агр. Быцень пазнаёмілі школьнікаў з тым пажарна-тэхнічным узбраеннем, якімі аснашчаны іх аўтамабілі.

Ужо пераапрануўныся рабяты сабраліся ў актавай зале, дзе працягнулася іх сустрэча з работнікамі службы выратавання. Тут ім ў ходзе гутаркі напомнілі меры засцярогі пры карыстанні крыніцамі агню, электрычнымі і газавымі прыборамі. Увага дзяцей была завострана на бяспечных паводзінах у лесе і каля вады. Гаварылі і аб правілах паводзінаў пад час навальніцы, моцнага ветру.  Кульмінацыяй “Дня бяспекі” была супрацьпажарная віктарына “Асцярожна, агонь!”, дзе самыя актыўныя атрымоўвалі прызы. А фіналам быў прагляд тэматычных відэафільмаў.

            Прафілактычныя мерапрыемствы, праводзімыя выратавальнікамі ў дзіцячым асяроддзі, не спыняюцца ў любую пару года. І на працягу канікулаў дзецям напамінаюць, што з агнём гульні кепскія. Усяго ж з пачатку года дзеці сталі віноўнікамі двух пажараў: у Рудні і Святой Волі.

            Канікулы набліжаюцца да завяршэння і таму напамінаем бацькам і ўсім дарослым: зрабіце апошнія дзянькі летняга адпачынку сваіх дзяцей бяспечнымі.

 

Валерый Молаш, старшы інспектар групы  прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю     

 

  райаддзела па НС. 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий