Фіналісты вызначаны — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Фіналісты вызначаны

12 апреля 2016 - Александра Джежора
article2386.jpg


Праведзены ўсе шэсць занальных адборачных тураў 22-га сезону конкурса юных знаўцаў пажарнай справы сярод вучняў пачатковых класаў сярэдніх школ раёна. Апошні этап адбыўся ў Любішчыцкім СДК, на сцэне якога разгарнуліся спаброрніцтвы сярод каманд “101”  ДУА “Любішчыцкая СШ”, каманда “СОС” прадставіла ДУА “Яглевіцкую СШ”, дзве каманды з аднолькавай назвай “Агеньчык” з ДУА “Стайкаўская СШ” і ДУА “Падстарынская СШ” .

У напружанай барацьбе, якая доўжылася амаль дзве гадзіны, зноў перамагла каманда “Агеньчык” ў складзе вучняў чацвёртага класа Стайкаўскай СШ Максіма Козіка (капітан каманды), Вольгі Андрэявец, Данілы Плотнікава, Дзяніса Дубіны, Ягора Абрамчука і Тані Жывалкоўскай.

На другім месцы апынулася адпаведна набраным балам каманда “СОС” ДУА “Яглевіцкая СШ”, трэці рэзультат належыць камандзе “Агеньчык” ДУА “Падстарынская СШ”.

Усе каманды, заняўшыя прызавыя месцы, атрымалі падарункі і ўзнагароджаны Граматамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Такім чынам вызначаны ўсе шэсць фіналістаў. Гэта каманды “Агеньчык” ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”, Агеньчык “ДУА “Даманаўская СШ”, “ЮСП” ДУА “Вялікагацкая СШ”, “Экстрым” ДУА “Рэчкаўская СШ”, каманда “Саламандра” ДУА “Косаўская СШ” і каманда “Агеньчык” ДУА “Стайкаўская СШ”. Раённы конкурс адбудзецца ў маі і пройдзе ў Івацэвіцкім ГДК.

Валерый МОЛАШ. старшы інспектар ГпіУГ райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий